Сура́ (, , ) — рака, правы прыток Волгі. Працякае па Ульянаўскай, Пензенскай і Ніжагародскай абласцях, Мардовіі, Марый Эл і Чувашыі.
Даўжыня ракі 841 км, плошча басейна 67,5 тыс. км². Бярэ пачатак на Прыволжскім узвышшы ва Ульянаўскай вобласці ля сяла Сурскія Вяршыні і цяче спачатку на захад, затым пераважна на поўнач. У нізоўях сплавінная і суднаходная. Выкарыстоўваецца для прамысловага водазабеспячэння. Найбуйнейшы горад на Суры — Пенза. На Суры размешчаны таксама гарады Сурск, Алатыр, Ядрын, Шумерля, у вусці — прыстань Васільсурск, сяло Курмыш. Да XVI стагоддзя па Суры праходзіла ўсходняя мяжа Маскоўскага княства. Прытокі: Барыш (правы).
Спасылкі
Катэгорыя:Прытокі Волгі Катэгорыя:Рэкі Ульянаўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Ніжагародскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Пензенскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Мардовіі Катэгорыя:Рэкі Чувашыі Катэгорыя:Рэкі Марый Эл