Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Нагорнае Клецкага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя На могілках. Пабудавана ў канцы 18 ст. з дрэва.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам з вузейшым пяцігранным алтарным прырубам, двухсхільны дах над якім пераходзіць у вальмавы. Бакавыя вертыкальна ашаляваныя фасады зруба і апсіды прарэзаны адзіночнымі высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Катэгорыя:Нагорнае (Клецкі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Клецкага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:Храмы Слуцкай епархіі