Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Нарашы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя Пабудавана ў 1860 г. з бутавага каменю і цэглы. Прыпісная да Спаса-Праабражэнскай царквы ў г.п. Астрына.
Архітэктура Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Цэнтральны кубападобны аб'ём малітоўнай залы накрыты чатырохсхільным дахам з макаўкай у завяршэнні. Па падоўжнай восі заход — усход да яго далучаны прамавугольная апсіда і гранёны прытвор з двух'яруснай шатровай званіцай. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: руставаныя лапаткі, аркатурныя фрызы, круглыя разеткі і прамавугольныя нішы, кілепадобныя ліштвы аконных арачных праёмаў.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэд. савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. – 653 с. – ISBN 978-985-11-0389-4.
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Шчучынскага раёна Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Нарашы Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1860 год у Беларусі