Сымон Баранавых, сапр.: Сымон Якаўлевіч Баранаў (Баран) (, в. Рудкова, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер , Мінская вобласць — ) — беларускі празаік, дзіцячы пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 года.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Юнаком парабкаваў у багатых гаспадароў. У 1920—1923 служыў у Чырвонай Арміі, прымаў удзел у баях з польскімі войскамі. Пасля дэмабілізацыі ў 1924—1925 старшыня сельсавета, загадчык хаты-чытальні, адначасова карэспандэнт беларускіх газет. У 1925—1928 вучыўся ў Мінску на рабфаку. Уваходзіў у літаратурныя аб’яднанні «Маладняк» (з 1927) і БелАПП (з 1928), арганізацыю сялянскіх пісьменнікаў (1933). У 1931 скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака БДУ. Працаваў у Беларускім радыёцэнтры, затым адказным сакратаром часопіса «Беларусь калгасная», у бібліятэцы Дома пісьменніка. Сябраваў з Я. Купалам.
Арыштаваны 4.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. Віpская, д. 37а, кв. 1. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 5.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі і за антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Загінуў на Калыме. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954. Асабовая справа Б. № 9935-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Творчасць Выступаў у друку спачатку з карэспандэнцыямі як селькар. Асноўная тэма творчасці — беларуская вёска і сацыяльныя працэсы, якія адбываліся там у 1920—1930-я. У 1927 апублікаваў першае апавяданне «У млыне» (газета «Чырвоная змена»). Аповесць «Межы» (1932) — адзін з першых у беларускай літаратуры буйных твораў пра сацыялістычнай перабудове вёскі, карэнных змяненнях у побыце і псіхалогіі сялянства. У аповесцях «Межы» і «Новая дарога» выкрываецца грамадзянская амаральнасць савецкіх кіраўнікоў мясцовага маштабу, жорсткасць, крыважэрнасць, нялюдскасцьМакарэвіч А. М. Гісторыя беларускай літаратуры першай трэці XX ст.: дапаможнік у 2 ч. — Магілёў, 2016. — Частка 2. С. 131, 135—139. ISBN 978-985-568-137-4. Незакончаным застаўся раман «Калі ўзыходзіла сонца» (1935-36).
Перакладаў на беларускую мову рускіх, украінскіх, венгерскіх пісьменнікаў (Стонаў, Эпік, Горкі і інш.).
Сям’я Жонка — Надзея Іванаўна Бударкевіч, захавала ў сябе копію нявыдадзенага рамана, дакументы і пісьмы. У вайну сувязная-разведчыца партызанскага злучэння Слуцкай зоны, узнагароджана медалём. Пасля вайны шукала слядоў мужа, дамаглася, каб яго рэабілітавалі. Дзякуючы ёй да нас дайшлі многія ягоныя творы. Памерла ў 1957.
Бібліяграфія
Зборнікі Новая дарога: Апавяданні, аповесці, раман, лісты / Укладальнік, уступны артыкул і каментар Л.Савік. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1989. ISBN 5-340-00111-3 Злосць: Апавяданні / С.Баранавых; [Мастак Г. Філіпоўскі]. — Мн.: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1930. — (Бібліятэка школьніка).
Аповесці Чужая зямля : Аповесць. — Мн. : Белдзяржвыд, 1930. Межы: Аповесць. — Мн. : Белдзяржвыд, 1930. Чужая зямля: Аповесць / Вокладка Я.Ціхановіча. — Мн.: ЛІМ, 1932. Межы: Аповесць. — Мн.: ЛІМ, 1932. Новая дарога: Аповесць / Сымон Баранавых. — Мн.: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1936. Пастка. — Мн.: ДВБ, 1935. Пастка: Аповесць: Для сярэдняга узросту / Малюнкі Я. Харытоненка. — Мн.: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Рэдакцыя дзіцячай і юн. літаратуры, 1958. Дзве аповесці / Іл. Гусейнава; Уступны артыкул М. Яроша. — Мн.: Беларусь, 1967. Межи; Новая дорога: Повести / Перевод с белорусского Г.Попов; Послесловие М.Мушинского. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1976. — (Библиотека белорусской повести).
Раманы Калі ўзыходзіла сонца: Раман / Уступны артыкул Я.Казекі. — Мн.: Белдзяржвыд, 1957.
Літаратура
Пальчэўскі А. Сябар далёкіх гадоў // Пальчэўскі А. Выбр. тв. Т. 2. Мн., 1975; Казека Я. Сымон Баранавых // Казека Я. Падарожжа ў маладосць. Мн., 1984; Савік Л. Сымон Баранавых // Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30-х гадоў. Мн., 1985. Лідзія Савік. «Я сумленна служыў свайму народу…»
Спасылкі
100 лет Сымону Барановых
Катэгорыя:Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Катэгорыя:Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Памерлі ў ГУЛАГу Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР