Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Новы Пагост Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1878 годзе з бутавага каменю і цэглы.

Архітэктура Помнік сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае кананічную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю: трох’ярусная шатровая званіца, нізкая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, паўкруглая апсіда. Шатровы дах асноўнага аб’ёму завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане, шацёр званіцы — макаўкай. У дэкоры фасадаў выкарыстаны формы старажытнарускага царкоўнай архітэктуры: кілепадобныя і руставаныя ліштвы арачных аконных і дзвярнога праёмаў, аркатурныя фрызы, вуглавыя лапаткі — атынкаваныя яны кантрастна вылучаюцца на паліхромным фоне бутавай муроўкі.

Інтэр’ер У скляпеністым памяшканні малітоўнай залы драўляная скульптура «Укрыжаванне» XVII—XVIII стст., абразы XIX ст. «Маці Божая Адзігітрыя», «Забойства Іаана», «Архангел Гаўрыіл», «Архангел Міхаіл», іканастас.

Літаратура — С. 312 Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэд. савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мёрскага раёна Катэгорыя:Новы Пагост Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі Катэгорыя:1878 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі