Туруха́н () — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Заходняй Сібіры, на тэрыторыі Туруханскага раёна Краснаярскага края, левы прыток Енісея.
Даўжыня ракі 639 км, плошча вадазбору — 35 800 км². Упадае ў Енісей на 10 км ніжэй па цячэнні ад яго правага прытоку Ніжняй Тунгускі, утвараючы дэльту Цячэ па Заходне-Сібірскай раўніне. Жыўленне пераважна снегавое і дажджавое, таксама ад падземных крыніц. Расход вады ў вусці складае 371 м³/с. Ледаход пасля Енісея ў маі — чэрвені, замярзае ў кастрычніку з утварэннем наледзяў да студзеня. Суднаходная ў ніжнім цячэнні на 270 км (288 км, ад вусця да сяла Янаў СтанРека Турухан // Государственный водный реестр РФ), летам мялее і робіцца нязручнай для суднаходства.
Літаратура Турухан //
Спасылкі Река Турухан // Государственный водный реестр РФ Turukhan At Yanov Stan // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET)
Катэгорыя:Прытокі Енісея Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края