Сым () — рака ў Заходняй Сібіры, у Краснаярскім краі Расіі, левы прыток Енісея.
Даўжыня ракі з Правым Сымам складае 694 км, плошча вадазбору — 31 600 км². Сярэдні расход за 215 км ад вусця — 175 м³/с (за 200 км ад вусця 192 м³/с, сярэдні аб’ём сцёку — 6,06 км³/годИванов В. В. Сым // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»). Бярэ пачатак і цячэ сярод балот усходняй ускраіны Заходне-Сібірскай раўніны. Рэчышча меандруючае і разбіваецца на рукавы. Жыўленне — змяшанае з перавагай снегавога. Рака суднаходная на 265 км (140Государственный водный реестр РФ км) ад вусця, замярзае ў кастрычніку — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў маі.
Прытокі: Малы Сым, Тунсым, Суленсым, Альсым, Унтугла, Куліндра, Топка, Кукоча, Ірапчыма, Нара, Екандра, Пурчэ, Энгельчэс (Левы Энгельчэс), Чафам, Сухая, Палбумчэс, Кідэнчэс, Кубчэс, Кашылава, Іштык, Лісцвяжная, Паўднёвы Лунчэс, Азёрная, Пшанічная, Лунчэс і інш.. У басейне ракі 3867 азёр агульнай плошчай 203 км².
Літаратура
Спасылкі Государственный водный реестр РФ Иванов В. В. Сым // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края Катэгорыя:Прытокі Енісея