І́гар Алякса́ндравіч Бо́кі () — беларускі плывец-паралімпіец, які выступае сярод спартсменаў з парушэннем зроку. Самы тытулаваны беларускі паралімпіец, 21-разовы паралімпійскі чэмпіён, шматразовы прызёр чэмпіянатаў Еўропы і свету, уладальнік 11 сусветных рэкордаў. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2022).

Двойчы прызнаваўся «» па версіі амерыканскага часопіса «». За выбітныя спартыўныя дасягненні Ігара Бокага называюць «беларускім Майклам Фелпсам».

Біяграфія Бацькі Ігара Бокага — Аляксандр Антонавіч і Алена Валянцінаўна — не мелі дачынення да прафесійнага спорту. У шасцігадовым узросце маці аддала Ігара ў секцыю плавання Бабруйскай ДЮСШ № 4, дзе ён трэніраваўся пад кіраўніцтвам трэнера Наталлі Паздняковай. Выступаў на міжнародных юніёрскіх спаборніцтвах. Выканаў нарматыў майстра спорту Рэспублікі Беларусь.

З ранняга дзяцінства Ігар хварэў на блізарукасць, астыгматызм, частковую атрафію зрокавага нерва, стончаную сятчатку і плямы на вочным дне. Захворванні ўскладніліся ў падлеткавым узросце ў сувязі з хуткім ростам арганізма. Да 14 гадоў ён атрымаў трэцюю ступень інваліднасці.

У 2008 годзе спрабаваў паступіць у Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па плаванні, але не прайшоў медыцынскую камісію. У 2009 годзе паступіў у Бабруйскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву, і ўжо праз месяц яго запрасіў у Мінск трэнер паралімпійскай зборнай па плаванні Генадзь Вішнякоў. Ва ўзросце 15 гадоў Ігар Бокі перайшоў у паралімпійскі спорт.

Скончыў Мiнскае абласное вучылішча алімпійскага рэзерву (2012) і юрыдычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «правазнаўства» (завочна, 2018).

З 2010 года трэніруецца ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера Беларусі Генадзя Вішнякова. Уваходзіць у склад нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па інваспорце.

Спартыўная кар’ера Прымае ўдзел у спартыўных турнірах сярод інвалідаў з 2009 года, дзе спаборнічае ў катэгорыях S13, SB13 і SM13 (сярод інвалідаў з мінімальнымі парушэннямі зроку). Выступае ў паралімпійскім плаванні брасам, батэрфляем, вольным стылем, на спіне і комплексным плаванні ў 50-метровым басейне.

У 2009 годзе — чэмпіён Беларусі сярод інвалідаў на дыстанцыі 200 м на спіне і прызёр зімовага і летняга Чэмпіянатаў Беларусі на кароткай вадзе.

У 2010 годзе стаў трохразовым прызёрам адкрытага Чэмпіяната Германіі па інваспорце. На першым у кар’еры чэмпіянаце свету ў Эйндхавене ў тым жа годзе ўзяў 4 залатыя медалі на дыстанцыях 200 м — комплекснае плаванне, 100 м — на спіне, 400 м — вольным стылем, 100 м — батэрфляй, прытым на двух апошніх дыстанцыях усталяваў новыя сусветныя рэкорды.

На Чэмпіянаце Еўропы сярод інвалідаў 2011 года ў Берліне перамог на дыстанцыях 100 м — на спіне, 400 м — вольным стылем, 100 м — батэрфляй і стаў бронзавым прызёрам на дыстанцыі 100 м — вольным стылем. Па выніках чэмпіянату абнавіў сусветныя рэкорды ў катэгорыях 100 м — батэрфляй і 100 м — вольным стылем.

Бронзавы прызёр Чэмпіяната Беларусі на кароткай вадзе 2011 года на дыстанцыі 100 м комплексным плаваннем і ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м. У 2011 годзе Ігару Бокаму прысвоена спартыўнае званне «Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа».

Выступаючы за Беларусь на летніх Паралімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане, выйграў шэсць медалёў: пяць залатых — на дыстанцыях 100 м батэрфляем, вольным стылем і на спіне, 200 м комплексным плаваннем і адзін срэбны — на 50-мятровай дыстанцыі вольным стылем, а таксама ўсталяваў тры сусветныя рэкорды. Стаў адным з самых тытулаваных спартсменаў паралімпіяды.

У 2013 годзе на Чэмпіянаце свету ў Манрэалі здабыў пяць залатых медалёў на дыстанцыях 100 м — на спіне, 100 м — батэрфляй, 100 м — вольны стыль, 200 м — комплекснае плаванне і 400 м — вольны стыль. На апошніх двух дыстанцыях усталяваў новыя сусветныя рэкорды.

Пераможца Кубка Беларусі па плаванні 2013 года на дыстанцыі 200 м вольным стылем.

У 2014 годзе заваяваў два залатыя медалі на Кантынентальным форуме ў Эйндхавене на дыстанцыях 50 і 100 м вольным стылем.

На Чэмпіянаце свету 2015 года ў Глазга стаў шасціразовым залатым прызёрам у катэгорыях 50, 100 і 400 м вольным стылем, 100 м на спіне, 100 м батэрфляем і 200 м комплексным плаваннем, а таксама срэбным прызёрам на дыстанцыі 100 м брасам. Па выніках чэмпіяната атрымаў паралімпійскую ліцэнзію на гульні ў Рыа.

Выйграў шэсць залатых медалёў на Кантынентальным форуме ў Фуншале ў 2016 годзе. Ён перамог на фінальных заплывах 50 і 100 м вольным стылем, 100 м на спіне, 100 м батэрфляем, 200 м комплексным плаваннем і 400 м вольным стылем, а таксама ўзяў бронзавы медаль на дыстанцыі 100 м брасам.

Удзельнік летніх Паралімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе заваяваў 6 залатых медалёў на дыстанцыях 50, 100 і 400 м — вольны стыль, 200 м — комплексны стыль, 100 м — батэрфляй, а таксама бронзавы медаль у плаванні 100 м брасам. Усталяваў сусветныя рэкорды на дыстанцыях 100 м на спіне і 100 м батэрфляем, дзе паказаў час 53,85 с і пераўзышоў уласны сусветны рэкорд, усталяваны 15 ліпеня 2015 года на першынстве планеты ў Глазга (54,44). Па выніках спаборніцтва стаў адзінаццаціразовым паралімпійскім чэмпіёнам, самым тытулаваным спартсменам гульняў і самым тытулаваным беларускім паралімпійцам.

Па выніках Чэмпіяната свету 2017 года ў Мехіка заваяваў 7 залатых медалёў на дыстанцыях 50, 100 і 400 м вольным стылем, 100 м на спіне, батэрфляем і брасам і 200 м комплексным плаваннем.

У 2018 годзе на Чэмпіянаце Еўропы ў Дубліне перамог на дыстанцыях 100 м — батэрфляй, 100 м — брас, 200 м — комплекснае плаванне, 100 м — на спіне, 50, 100 і 400 м — вольны стыль.

Шасціразовы чэмпіён свету 2019 года ў Лондане на дыстанцыях 50, 100 і 400 м вольным стылем, 100 м на спіне, 100 м батэрфляем, 200 м комплексным плаваннем і бронзавы прызёр у плаванні 100 м брасам. Атрымаў імянную ліцэнзію на Паралімпійскія гульні ў Токіа.

На адкрытым Чэмпіянаце Еўропы 2021 года ў Фуншале перамог на дыстанцыях 100 м — батэрфляй, 200 м — комплекснае плаванне, 100 м — на спіне, 50, 100 і 400 м — вольны стыль, стаў срэбным прызёрам на дыстанцыі 100 м — брас.

Паспяхова выступіў на XVI Паралімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа, заваяваўшы пяць залатых медалёў і абнавіўшы сусветныя дасягненні на дыстанцыі 100 м батэрфляем і на аналагічнай дыстанцыі ў плаванні на спіне, 200 м комплексным плаваннем, а таксама на 50 м і 400 м вольным стылем.

На Паралімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы выступаў як індывідуальны нейтральны атлет. 3 верасня ў фінальным заплыве на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем выйраў сваю пятую залатую ўзнагароду на гэтым форуме і дваццаць першае паралімпійскае золата. Пры гэтым Ігар Бокі ўстанавіў новы сусветны рэкорд, пабіўшы ўласнае дасягненне з такійскай Паралімпіяды-2020.

Рэкорды Ігару Бокаму належаць 11 ў катэгорыі S13 на дыстанцыях 50, 100, 200, 400 і 800 м вольным стылем, 50, 100 і 200 м на спіне, 100 і 200 м батэрфляем і 200 м комплексным плаваннем:

ДыстанцыяРэкордны вынік, сКатэгорыяДатаСпаборніцтваМесца правядзення50 м вольны стыль<center>23.20<center>S1313 ліпеня 2015Чэмпіянат свету сярод інвалідаўГлазга, Шатландыя100 м вольны стыль<center>50.65<center>S1318 жніўня 2018Чэмпіянат Еўропы сярод інвалідаўДублін, Ірландыя200 м вольны стыль<center>1:50.34<center>S136 чэрвеня 2019Міжнародны чэмпіянат ГерманііБерлін, Германія400 м вольны стыль<center>3:55.56<center>S1316 жніўня 2013Чэмпіянат свету сярод інвалідаўМанрэаль, Канада800 м вольны стыль<center>8:35.66<center>S137 чэрвеня 2019Міжнародны чэмпіянат ГерманііБерлін, Германія50 м на спіне<center>26,21<center>S138 чэрвеня 2018Міжнародны чэмпіянат ГерманііБерлін, Германія100 м на спіне<center>56.68<center>S1317 верасня 2016Паралімпійскія гульніРыа-дэ-Жанэйра, Бразілія200 м на спіне<center>2:06.29<center>S137 чэрвеня 2019Міжнародны чэмпіянат ГерманііБерлін, Германія100 м батэрфляй<center>53.72<center>S1316 мая 2021Чэмпіянат Еўропы сярод інвалідаўФуншал, Партугалія200 м батэрфляй<center>2:04.06<center>S139 чэрвеня 2018Міжнародны чэмпіянат ГерманііБерлін, Германія200 м комплекс<center>2:03.79<center>SM1312 жніўня 2013Чэмпіянат свету сярод інвалідаўМанрэаль, Канада

Уладальнік 6 у катэгорыі S13 на дыстанцыях 50, 100 і 400 м вольным стылем, 100 м на спіне, 100 м батэрфляем і 200 м комплексным плаваннем (усталяваны на летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 года).

Усталяваў 12 еўрапейскіх рэкордаў у катэгорыі S13 на дыстанцыях 50, 100, 200, 400 і 800 м вольным стылем, 50, 100 і 200 м на спіне, 50, 100 і 200 м батэрфляем і 200 м комплексным плаваннем.

на дыстанцыі 400 м вольным стылем у 50-метровым басейне з вынікам 3:52.78 с. Рэкорд пастаўлены на Чэмпіянаце Беларусі 2013 года ў Брэсце.

Дасягненні 11-разовы рэкардсмен свету, 6-разовы рэкардсмен Паралімпійскіх гульняў, 12-разовы рэкардсмен Еўропы, рэкардсмен Беларусі. шаснаццаціразовы паралімпійскі чэмпіён: 2012, 2016, 2020; дваццацівасьміразовы чэмпіён свету: 2010, 2013, 2015, 2017, 2019; дваццаціпяціразовы чэмпіён Еўропы: 2011, 2014, 2016, 2018, 2021; чэмпіён Беларусі: 2009, 2014, 2016; сярэбраны прызёр Паралімпійскіх гульняў: 2016; сярэбраны прызёр Чэмпіяната свету: 2015; сярэбраны прызёр Чэмпіяната Еўропы: 2021; бронзавы прызёр Паралімпійскіх гульняў: 2016; бронзавы прызёр Чэмпіяната свету: 2019; бронзавы прызёр Чэмпіяната Еўропы: 2011, 2016;

У 2017 годзе намінаваны на міжнародную прэмію «» у катэгорыі «Спартсмен года з абмежаванымі магчымасцямі». У 2015 і 2018 гадах амерыканскі часопіс «» прызнаў Ігара Бокага «».

У 2012 і 2017 гадах удастоены прыза «За волю да перамогі» конкурса «Трыумф. Героям спорта», арганізаванага Прэзідэнцкім спартыўным клубам, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй, Нацыянальным алімпійскім камітэтам і Міністэрствам спорту і турызму Беларусі.

Табліца выступленняў

СпаборніцтваМесца і год правядзенняДыстанцыяКатэгорыяВынік, сМесца<center> Міжнародныя спаборніцтвы<center>Летнія Паралімпійскія гульні<center>Лондан 2012100 м батэрфляйS1355.501 месца50 м вольны стыльS1324.072 месца100 м вольны стыльS1351.911 месца100 м на спінеS1356.971 месца400 м вольны стыльS133:58.781 месца200 м комплексSM132:06.301 месца100 м брасSB131:08.987 месца<center>Рыа 2016100 м батэрфляйS1353.851 месца200 м комплексSM132:04.021 месца100 м брасSB131:06.713 месца400 м вольны стыльS133:55.621 месца50 м вольны стыльS1323.441 месца100 м вольны стыльS1350.901 месца100 м на спінеS1356.681 месца<center>Токіа 2020100 м батэрфляйS1353.801 месца100 м на спінеS1356.361 месца400 м вольны стыльS133:58.181 месца50 м вольны стыльS1323.211 месца200 м комплексSM132:02.701 месца100 м брасSB131:05.905 месцаЧэмпіянаты свету сярод інвалідаў<center>Эйндхавен 2010200 м комплексSM132:12.841 месца100 м батэрфляйS1357.281 месца50 м вольны стыльS1325.819 месца400 м вольны стыльS134:06.911 месца100 м вольны стыльS1358.5211 месца100 м на спінеS1359.901 месца<center>Манрэаль 2013200 м комплексSM132:03.791 месца100 м батэрфляйS1354.991 месца50 м вольны стыльS13DNS400 м вольны стыльS133:55.561 месца100 м на спінеS1356.991 месца100 м вольны стыльS1351.051 месца<center>Глазга 201550 м вольны стыльS1323.201 месца200 м комплексSM132:04.061 месца100 м на спінеS1356.741 месца400 м вольны стыльS133:59.481 месца100 м брасSB131:07.112 месца100 м вольны стыльS1350.851 месца100 м батэрфляйS1354.441 месца<center>Мехіка 2017100 м на спінеS1357.451 месца400 м вольны стыльS134:03.741 месца100 м батэрфляйS1354.751 месца50 м вольны стыльS1323.531 месца100 м брасSB131:06.171 месца100 м вольны стыльS1352.241 месца200 м комплексSM132:07.501 месца