Лакно — возера ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Бярвенка, за 20 км у напрамку на ўсход ад горада Гродна, каля вёскі Лакно.

Плошча паверхні возера 0,45 км². Даўжыня 1,8 км, найбольшая шырыня 0,34 км, даўжыня берагавой лініі 4,2 км. Найбольшая глыбіня 5,8Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. м. Аб'ём вады 1,2 млн м³.

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагі нізкія, у паўднёвай частцы забалочаныя. Мелкаводдзе вузкае і пясчанае. Глыбей дно возера амаль цалкам высцілае сапрапель. На возеры востраў плошчай 0,3 га. У паўночна-ўсходняй частцы возера Лакно злучаецца ручаём з возерам Можнева. На поўдні выцякае ручай Лакніца ў раку Бярвенка. У паўднёва-ўсходняй частцы ў возера ўпадае невялікі ручай.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура — С. 108.

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.

Катэгорыя:Азёры Гродзенскага раёна Катэгорыя:Басейн Котры