Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч (, пас. Бягомль, Бягомльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі ваенны і палітык.

Генерал-маёр. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў і член Савета Рэспублікі розных скліканняў.

Біяграфія Нарадзіўся 19 студзеня 1953 года ў пасёлку Бягомль (тады — центр Бягомльскага раёна Мінскай вобласці)Генерал особой закалки.

Адукацыя Скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае вучылішча, асноўны факультэт Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе, Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Ваенная служба Камандаваў парашутна–дэсантным узводам, затым разведвальным узводам разведвальнай роты 350–га гвардзейскага парашутна–дэсантнага палка 103–й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі. У 1978 годзе прызначаны камандзірам парашутна–дэсантнай роты таго ж палка.

У 1979–1982 гадах — у складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане. Быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Пасля заканчэння Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе камандаваў парашутна-дэсантным батальёнам, парашутна–дэсантным палком 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавая дывізіі.

У 1992 годзе ўзначаліў 5–ю асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння ў горадзе Мар’іна Горка Мінскай вобласці. У 1994 годзе яму прысвоена воінскае званне «генерал–маёр».

З 1999 года служыў ва Унутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь, дзе да 2003 года займаў пасаду намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі — начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі.

2 снежня 2003 года быў прызначаны намеснікам Міністра ўнутраных спраў — камандуючым унутранымі войскамі.

Палітычная дзейнасць У 2012—2019 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га і 6-га скліканняў. Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы.

Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу.  

Член Савета Рэспублікі 7-га склікання. Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі 8-га склікання ад Мінскай вобласці. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.  

Старшыня савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».  

Узнагароды Ордэн Чырвонай Зоркі; ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені (1990; ордэн «За службу Радзіме» II ступені; Медалі СССР і Рэспублікі Беларусь; ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.  

Асабістае жыццё Жанаты, мае траіх дзяцей. Пражывае ў г. Заслаўе Мінскага раёна.

Крыніцы

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Профіль Валерыя Гайдукевіча на сайце Савета Рэспублікі

Катэгорыя:Выпускнікі Разанскага вышэйшага паветрана-дэсантнага каманднага вучылішча Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989) Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь)