Аляксан́др Ада́мавіч Грахо́ўскі (, в. ДубраваБіяграфія, Гомельская вобласць, Беларуская ССР — , г. Гомель) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Гомельскага абкама КП Беларусі (1989—91), старшыня Гомельскага аблвыканкама (1985—89).
Біяграфія У 1968 годзе завочна скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (інжынер-механік сельскай гаспадаркі), у 1981 годзе — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
1959—1960 гг. — механік калгаса «Савецкая Беларусь» Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці, 1960—1961 гг. — механік па сельскагаспадарчым машынам саўгаса «Галевічы» Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці, 1961 г. — загадчык рамонтнай майстэрні, 1961—1964 гг. — галоўны інжынер саўгаса «Дудзічы» Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці, 1964—1965 гг. — галоўны інжынер саўгаса «Калінкавіцкі», 1965—1968 гг. — кіраўнік Ельскім раённым аб’яднаннем «Сельгастэхніка», 1970—1971 гг. — другі сакратар Буда-Кашалёўскага райкама Гомельскай вобласці, 1971—1974 гг. — старшыня Буда-Кашалёўскага райвыканкама, 1974—1979 гг. — намеснік міністра сельскай гаспадаркі Беларускай ССР, 1979—1981 гг. — слухач Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС, 1981—1983 гг. — намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па вытворча-тэхнічнаму забеспячэнню сельскай гаспадаркі, чэрвень—снежань 1983 г. — намеснік міністра сельскай гаспадаркі Беларускай ССР — старшыня рэспубліканскага вытворча-навуковага обхъединения па аграхімічным абслугоўванні сельскай гаспадаркі «Белселгасхімія», 1983—1985 гг. — першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама — старшыня савета аграпрамысловага аб’яднання, 1985—1989 гг. — старшыня Гомельскага аблвыканкама, З 1989 г. — першы сакратар Гомельскага абкама. З 1990 г. — старшыня Гомельскага аблсавета.
Член ЦК КПСС (1990—1991). Народны дэпутат СССР ад Рэчыцкага нацыянальна-тэрытарыяльнай выбарчай акругі № 88 Беларускай ССР.
Чарнобыльская катастрофа Аляксандр Грахоўскі на другі дзень пасля катастрофы накіраваўся ў горад Прыпяць для высвятлення сапраўдных абставінаў таго, што здарылася. Вярнуўшыся з Украіны, старшыня аблвыканкама пад асабістую адказнасць распарадзіўся эвакуіраваць з бліжэйшых да станцыі вёсак цяжарных жанчын і дзяцей. Іх вывозілі ў санаторыі і піянерскія лагеры вобласці.
30 красавіка Грахоўскі правёў закрытае пасяджэнне выканкама, пасля якога былі дадзены першыя выразныя рэкамендацыі раёнам 30-кіламетровай зоны: абмежаваць знаходжанне дзяцей па-за памяшканняў, правесці герметызацыю калодзежаў, перавесці малочныя статкі на стойлавае ўтрыманне, забяспечыць іх кармамі з чыстых раёнаў і шэраг іншых.
Узнагароды і званні ордэн Леніна два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн «Знак Пашаны» дзве медалі.
Ушанаванне памяці У Хойніках адна з вуліц носіць імя Аляксандра Грахоўскага, усталяваны мемарыяльныя дошкі ў гарадах Гомель (на будынку Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта) і Хойнікі.
Літаратура Государственная власть СССР. Высшие органы власти и управления и их руководители. 1923—1991 гг. Историко-биографический справочник / Сост. В. И. Ивкин. — М.: «Российская политическая энциклопедия» (РОССПЭН)
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі