Станіслаў Францавіч Кулеш (, пас. Беразінскае, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 16 ліпеня 1960 года ў пас. Беразінскае Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, інжынер-механік; Акадэмію кіравання пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст.
Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў майстрам, старшым майстрам, начальнікам торфабрыкетнага завода «Беразінскі», старшынёй Гарадзілаўскага сельскага Савета, намеснікам дырэктара, галоўным механікам торфабрыкетнага завода «Беразінскі», дырэктарам ААТ «Беразінскае».
З'яўляўся дэпутатам Маладзечанскага сельскага, Маладзечанскага раённага Саветаў дэпутатаў, Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё Жанаты, мае дачку і сына.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання