Зінаіда Міхайлаўна Мандроўская (, в. Ялча, , Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзілася 25 кастрычніка 1954 года ў в. Ялча Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыла Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава, інжынер-хімік-тэхнолаг; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве.
Працавала інжынерам-тэхнолагам, намеснікам галоўнага інжынера па тэхніцы і развіцці, галоўным інжынерам РУВП «Завод «Камертон» НВА «Інтэграл» у г. Пінску; дырэктарам вытворчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «ЭлКіс» ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».
Выбіралася дэпутатам Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання, была старшынёй камісіі па сацыяльных пытаннях, справах ветэранаў і моладзі.
З'яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў.
Удастоена ганаровага звання «Чалавек года — 2006» у галіне экалогіі, «Чалавек года — 2007» у галіне аховы навакольнага асяроддзя і «Чалавек года — 2011» у галіне сацыяльнай абароны.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды Узнагароджана ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё Замужам, мае сына.
Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Выпускнікі БДТУ Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэпутаты Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Пінска