Васіль Кандрацьевіч Міхно (, г. Скідзель, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 27 верасня 1955 года ў г. Скідзель Гродзенскай вобласці.

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Я. Купалы, настаўнік фізікі.

Працаваў настаўнікам сярэдняй школы № 34 г. Віцебска; майстрам вытворчага навучання Гродзенскага прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча № 127 хімікаў; дырэктарам прафесіянальна-тэхнічнага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва г. Гродна.

У 2012—2016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды медаль «За працоўныя заслугі».

Асабістае жыццё Жанаты, мае двух сыноў.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання