Мікалай Рыгоравіч Плаксіцкі (, в. Сенчукі, , Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 7 ліпеня 1955 года ў в. Сенчукі Талачынскага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна, гісторык, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства.

Працаваў настаўнікам гісторыі сярэдняй школы № 1 г. Бабруйска; начальнікам гаспадарчай групы ў аддзеле адукацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска; дырэктарам дапаможнай школы № 10 г. Бабруйска; дырэктарам сярэдняй школы № 2 г. Бабруйска; намеснікам дырэктара ААТ «Славянка». Узначальваў Бабруйскую раённую арганізацыю таварыства «Веды». Быў дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу.

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды Узнагароджаны юбілейным медалём «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, Ганаровай граматай Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Асабістае жыццё Жанаты, мае трох сыноў.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання