«Шыра́к» () — армянскі футбольны клуб з горада Гюмры. Заснаваны ў 1958 годзе. Клуб з’яўляецца адным з самых старых у Арменіі.

«Шырак» з’яўляецца адной з самых тытулаваных каманд Арменіі: 4-разовы чэмпіён Арменіі (1992, 1994, 1999, 2012/2013), двухразовы ўладальнік Кубка Арменіі (2011/12, 2016/17), 5-разовы ўладальнік Суперкубка Арменіі (1996, 1999, 2003, 2013, 2017).

Клуб выступае на Гарадскім стадыёне горада Гюмры.

З 2010 года ўладальнікам клуба з’яўляецца ўладальнік групы кампаній «Sovrano» — Арман Саакян.

Ранейшыя назвы 1958—1986: «Шырак» Ленінакан 1987—1988: «Алімпія» Ленінакан 1989—1991: «Шырак» Ленінакан 1991 — «Шырак» Кумайры з 21 верасня 1991 — «Шырак» Гюмры

Спасылкі Профіль на сайце Федэрацыі футбола Арменіі Профіль на сайце УЕФА Профіль на eufo.de Профіль на weltfussballarchiv.com Профіль на national-football-teams.com Профіль на www.footballdatabase.eu Профіль на stats.fussball-forum.de

Крыніцы

Шырак