Мікалай Леанідавіч Самасейка (, , РСФСР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 3 кастрычніка 1959 года ў г. Маскве (РСФСР).

Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства».

Працаваў суддзёй суда Фрунзенскага раёна г. Мінска; суддзёй судовай калегіі па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда; старшынёй суда Цэнтральнага раёна г. Мінска.

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў старшынёй Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях.

Намеснік Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё Жанаты, мае траіх дзяцей.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Суддзі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі