Уладзіслаў Станіслававіч Цыдзік (, в. Быльчыцы, , Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 11 лістапада 1953 года ў в. Быльчыцы Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, вучоны аграном; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (з адзнакай), спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання. Аўтар шэрагу навуковых работ і публікацый.
Працаваў галоўным аграномам калгаса «Х з’езд Саветаў» Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці; галоўным аграномам упраўлення сельскай гаспадаркі Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта; намеснікам старшыні Чэрвеньскага раённага аграпрамысловага аб’яднання Мінскай вобласці; начальнікам пададдзела, галоўным аграномам, намеснікам начальніка ўпраўлення, начальнікам упраўлення кормавытворчасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання БССР і Рэспублікі Беларусь.
З 1998 года працаваў у сістэме Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, з 2000 года — начальнікам галоўнага ўпраўлення кантролю за работай аграпрамысловага, лесагаспадарчага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
З 2007 года працаваў старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці.
З’яўляецца ліквідатарам аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», медалём Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага, чатырма юбілейнымі медалямі, ганаровымі граматамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Падліковай палаты Расійскай Федэрацыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё Жанаты, мае дачку і сына.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання