Уладзі́мір Але́гавіч Чаравач (нар. , Гродна) — беларускі юрыст і дзяржаўны дзеяч. Суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (2017—2025). Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання (2012—2016).

Біяграфія Нарадзіўся 11 студзеня 1959 года ў Гродне. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэтДасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Правазнаўства».

Працаваў на гродзенскіх заводах гандлёвага машынабудавання і «Радыёпрыбор». Пазней працаваў суддзёй, узначальваў суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска.

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

9 сакавіка 2017 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. У Вярхоўным Судзе разглядаў апеляцыі па палітычна матываваных прысудах, пакідаючы іх без зменаў. У снежні 2025 года звольніўся з пасады суддзі па ўласным жаданні.

Узнагароды Ганаровая грамата Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь; Нагрудны знак Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «За адзнаку» II ступені; Занесены ў Кнігу пашаны Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё Жанаты, мае дачку.

Крыніцы

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання