Пётр Мікалаевіч Шостак (, пас. Ільіч, , Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска (2016—2021).

Біяграфія Нарадзіўся 12 ліпеня 1966 года ў пас. Ільіч Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі».

Працаваў электраманцёрам, інжынерам, галоўным інжынерам Петрыкаўскага райаграпрамэнергагаза; дырэктарам Петрыкаўскага аб’яднання кацельных і цеплавых сетак; намеснікам старшыні, першым намеснікам старшыні Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта; старшынёй Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта (2007—2008), старшынёй Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта (2008—2012).

У 2012—2016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

У кастрычніку 2016 года прызначаны кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска. Працаваў на пасадзе да 2021 года.

Асабістае жыццё Жанаты, мае двух сыноў і дачку.

Узнагароды медаль «За працоўныя заслугі» (2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2020 года № 483 «Аб узнагароджанні» .

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Старшыні Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Кіраўнікі адміністрацый раёнаў Мінска