Аляксандр Іванавіч Юркевіч (, в. Малыя Лясковічы, , Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Кандыдат тэхнічных навук.

Біяграфія Нарадзіўся 21 красавіка 1954 года ў в. Малыя Лясковічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, інжынер-механік; аспірантуру БелНДІМСГ.

Працаваў інжынерам-канструктарам канструктарскага бюро «Саюзтрактарапрам» у г. Кішынёве (Малдаўская ССР); галоўным тэхнолагам, намеснікам кіраўніка Гарадзішчанскага спецаддзялення «Сельгастэхніка» Баранавіцкага раёна; галоўным інжынерам Баранавіцкага раённага аб'яднання «Сельгасхімія» Брэсцкай вобласці; старшынёй Пружанскага раённага аб'яднання «Сельгасхімія» Брэсцкай вобласці; начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі Пружанскага раённага выканаўчага камітэта; старшынёй Пружанскага раённага выканаўчага камітэта.

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Рашэннем ад 10 ліпеня 2013 года раённы Савет дэпутатаў прысвоіў званне «Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна»А.І.Юркевіч — Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна .

Асабістае жыццё Жанаты, мае дзвюх дачок.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Старшыні Пружанскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Пружанскага раёна