Уладзімір Іванавіч Агіевіч (, в. Пухавічы, Мазырскі павет, Мінская губерня — ) — беларускі літаратурны крытык і літаратуразнаўца, паэт, перакладчыкт. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с..
Біяграфія Нарадзіўся 26 верасня 1910 года ў в. Пухавічы Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер — Гомельскай вобласці) ў сялянскай сям’і.
У 1929—1933 гадах працаваў настаўнікам у сельскай школе. Скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1937), у 1937—1939 гадах — выкладчык у Слуцкім педагагічным вучылішчы. Вучыўся ў аспірантуры пры АН БССР (1937—1941), выкладаў гісторыю беларускай літаратуры ў мінскіх ВНУ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, быў паранены. У 1943—1946 гадах — навуковы сакратар аддзялення грамадскіх навук АН БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1946). Працаваў выкладчыкам беларускай літаратуры ў Мінскім педагагічным інстытуце, літкансультантам у СП БССР, рэдактарам аддзела часопіса «Беларусь».
Памёр 2 кастрычніка 1952 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.
Творчасць Дэбютаваў вершамі ў 1928 годзе. Як крытык выступаў з 1941 года. Вылучаюцца яго артыкулы пра творчасць Я. Купалы і Я. Коласа, пра пасляваенную беларускую паэзію. Склаў падручнікі (разам з І. Кудраўцавым): «Кніга для чытання ў 2 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952), «Кніга для чытання ў 3 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952). Лепшыя крытычныя працы сабраны ў кнізе «Літаратура і жыццё» (1954).
Пераклаў на беларускую мову аповесць «З табой таварышы» (1950).
Сям’я Сын — Уладзімір Уладзіміравіч Агіевіч (1938—2014), беларускі філосаф. Сын — Валерый Уладзіміравіч Агіевіч.
Літаратура
Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі СССР Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову