Жабіна — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 34 км на паўночны захад ад горада Гарадок, за 0,5 км на захад ад вёскі Мішуціна, у басейне ракі Обаль.

Плошча паверхні 0,006 км². Даўжыня 0,12 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,3 км.

Схілы вышынёй 5 м, пад хмызняком. Уздоўж паўднёвага берага забалочаная пойма.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна