Велікабо́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Вялікі Бор.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вялікі Бор. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Ізбынскага сельсавета. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Хойніцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 15 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску ПартызанскаяРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).. 25 лістапада 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вялікі БорРешение Хойникского районного Совета депутатов от 25 ноября 2008 г. № 90 О переносе административно-территориального центра Великоборского сельсовета. 1 снежня 2009 года ў склад сельсавета перададзена вёска Куравое, якая ўваходзіла ў склад ліквідаванага Казялужскага сельсавета, а таксама вёска Дубровіца, якая знаходзілася ў раённым падпарадкаванніРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 290 Об изменении административно-территориального устройства Хойникского района Гомельской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў) — 1072 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,1 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (7 населеных пунктаў) — 852 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе