Надмагілле Альбрэхта Гаштольда — рэнесанснае канцлера вялікага літоўскага Альбрэхта Гаштольда ў Віленскім кафедральным саборы, створанае Бернардзінам Занобіем дэ Джыяноцісам прыкладна паміж 1539 і 1541 гадамі.
Апісанне Надмагілле ўяўляе сабой пліту з чырвонага мармуру, на якой высечана выява нябожчыка ў поўны рост. Адной рукой канцлер трымае сцяг, другой прыціскае да сябе меч. Дэталей і падрабязнасцей у кампазіцыі мала. Ледзь бачны раслінны арнамент фону, герб, змешчаны ў невялікім картушы, «хвалі» палотнішча сцяга вырашаны надзвычай сціпла і лаканічна. Менавіта гэтая якасць і надае вобразу Альбрэхта Гаштольда адпаведную яго былой пасадзе веліч і нават суровасць.
Альбрэхт Гаштольд адлюстраваны як воін, рыцар, абаронца Айчыны. У мастацкім рашэнні гэтага помніка спалучаюцца розныя канцэпцыі. З аднаго боку, ён набліжаецца да італьянскіх надмагілляў з адлюстраваннем памерлага, які ляжыць на смяротным ложы, з другога — да паўднёвагерманскіх барэльефаў, дзе паказваюцца закаваныя ў латы памерлыя са сцягам у руках. Спалучэнне гэтых канцэпцый надае помніку стылявую супярэчнасць — застылая поза нябожчыка, безжыццёва апушчаная левая рука яўна не пасуюць да паставы ног, якія цвёрда абапіраюцца аб край пліты, упэўненага руху правай рукі, што трымае цяжкі сцягЭвалюцыя адлюстравання "homo militans" эпохі Вялікага Княства Літоўскага: ад скульптурнага надмагілля да сармацкага партрэта / Ю. Д. Царэвіч // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў : навукова-метадычны часопіс. — 2012. ― № 1. ― С. 52―57Лазука, Б. А. Гісторыя мастацтваў / Б. А. Лазука. — 2-е выд., дапрац. — Мінск : Беларусь, 2003. — 399 с. : іл., с. 225.
Катэгорыя:Надмагільныя помнікі Катэгорыя:Рэнесансныя скульптуры Катэгорыя:Кафедральны сабор Святога Станіслава (Вільнюс) Катэгорыя:Гаштольды Катэгорыя:Скульптуры Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:З’явіліся ў XVI стагоддзі Катэгорыя:Рэнесанснае мастацтва Беларусі