Франц II Габсбург (; , Фларэнцыя — , Вена) — апошні імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (1792—1806), у 1804 прыняў тытул імператара Аўстрыі пад імем Франц I. Кароль Венгрыі і Чэхіі, прадстаўнік дынастыі Габсбургаў.

Нарадзіўся ў Фларэнцыі. Адразу пасля стаўлення на сталец пачаў вайну з рэвалюцыйнай Францыяй, якая скончылася падпісаннем нявыгаднага для Аўстрыі Кампафармійскага мірнага пагаднення. Паводле яго, Габсбургі страцілі Нідэрланды і Ламбардыю, але атрымалі Венецыю, Далмацыю і Істрыю. З Францам II Аўстрыя прыняла ўдзел у трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795), пры якім атрымала паўднёвую Польшчу. Шэраг кампаній супраць Францыі прывялі да страты Венецыі і Ціроля. Пасля стварэння Рэйнскага саюзу нямецкіх дзяржаў пад пратэктаратам французскага імператара Напалеона Банапарта Франц II 6 жніўня 1806 адрокся ад стальца Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1809 зноў распачаў вайну з Францыяй, якая скончылася паражэннем аўстрыйскіх войск. Пасля Венскага кангрэсу (1815) Франц II стаў адным з заснавальнікаў Свяшчэннага Саюзу.

Спасылкі

Катэгорыя:Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі Катэгорыя:Габсбургі Катэгорыя:Імператары аўстрыйскія Катэгорыя:Каралі венгерскія Катэгорыя:Каралі чэшскія