Фаіна Міхайлаўна Кірылава (, Зуеўка, Кіраўская вобласць, Расія — ) — беларускі вучоны ў галіне матэматычнай тэорыі аптымальнага кіравання. Доктар фізіка-матэматычных навук (1967). Прафесар (1972). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1996). Заслужаны дзеяч асветы В’етнама (СРВ) (2001). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2002). Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1986) «за распрацоўку і ўкараненне шматмэтавых праграмных сродкаў у інжынерных разліках».
Біяграфія Скончыла Уральскі дзяржуніверсітэт (Свярдлоўск, 1954). У 1954—1962 — асістэнт, 1962—1967 — старшы навуковы супрацоўнік Уральскага політэхнічнага інстытута. У 1968—1969 — старшы навуковы супрацоўнік, з 1970 па 2008 — загадчыца лабараторыі (затым аддзела) тэорыі працэсаў кіравання Інстытута матэматыкі НАНБ. Адначасова з 1996 — старшыня рабочай групы IFAC па аптымальным кіраванні. Заснавальнік і кіраўнік Беларускай асацыяцыі кіравання і менеджменту (з 1994).
Навуковая дзейнасць Навуковыя даследаванні ў галіне тэорыі аптымальнага кіравання. Атрымала фундаментальныя вынікі па тэорыі кіравальнасці сістэм з паслядзеяннем, па неабходных умовах аптымальнасці кіраванняў для дыскрэтных працэсаў кіравання, умовах аптымальнасці высокага парадку і адмысловых аптымальных кіраваннях. Распрацавала (сумесна з Р. Габасавым) асновы канструктыўнай тэорыі экстрэмальных задач, якія даюць эфектыўны выхад да вылічальных працэдур пабудовы рашэнняў для шырокага кола задач кіравання і аптымізацыі. Алгарытмы праграмна рэалізаваныя і з пачатку 1980-х выкарыстоўваюцца пры рашэнні прыкладных задач кіравання і аптымізацыі. Сумесна з Рафаілам Габасавым распрацаваны новы падыход да пабудовы аптымальных кіраванняў тыпу зваротнай сувязі і пазіцыйных рашэнняў задач аптымальнага назірання для сістэм ва ўмовах нявызначанасці, абгрунтаваныя алгарытмы функцыянавання аптымальных ідэнтыфікатараў, эстыматараў, рэгулятараў і стабілізатараў.
Бібліяграфія Аўтар больш 350 навуковых прац, 14 манаграфій. Асноўныя працы: Качественная теория оптимальных процессов. М.: Наука, 1971 (совм. с Р. Габасовым). Особые оптимальные управления. М., Наука, 1973 (совм. с Р. Габасовым). Оптимизация линейных систем. Методы функционального анализа. Мн.: БГУ, 1973 (совм. с Р. Габасовым). Методы линейного программирования (в 3 частях). Мн.: БГУ, 1977—1980 (совм. с Р. Габасовым). Конструктивные методы оптимизации (в 5 частях). Мн.: Изд.-во «Унiверсiтэцкае», 1984—1998 (в соавт.). Optimal feedback control. London: Springer. 1995 (совм. с Р. Габасовым, С. В. Прищеповой)
Крыніцы
Літаратура Фаина Михайловна Кириллова (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-матэм. навук. — 2001. — № 4. Фаина Михайловна Кириллова (К 75-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-матэм. навук. — 2006. — № 3. Фаина Михайловна Кириллова (К 80-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-матэм. навук. — 2011. — № 3. Фаина Михайловна Кириллова (к юбилею) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-матэм. навук. — 2016. — № 3.
Спасылкі Профіль члена-карэспандэнта Ф. М. Кірылавай на сайце НАН Беларусі Фаіна Міхайлаўна Кірылава ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Кириллова Фаина Михайловна // Выдающиеся математики Беларуси
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці Катэгорыя:Выпускнікі Уральскага ўніверсітэта Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Кібернетыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены-карэспандэнты НАНБ Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР