Анійскае царства (ці Багратыдская Арменія, Армянскае царства Багратыдаў) — армянская феадальнае дзяржава, што існавала з 885 па 1045 год. Багратыдам удалося вярнуць ва ўжытак палітычны тэрмін „Вялікая Арменія“Г. Г. Литаврин. Комментарий к главам 44—53 трактата „Об управлении империей“. См. комм. 13 к главе 44, які стаў афіцыйнай назвай дзяржавы.

Армянскае царства Багратыдаў было заснавана Ашотам I пасля амаль васьмідзесяцігадовай унутранай аўтаноміі краіны пад кіраваннем роду Багратуні, набытай пасля арабскага заваявання Арменіі.

Аднаўленне армянскай дзяржавы ў цэлым адзначыла пачатак новага залатога стагоддзя ў армянскай гісторыі. Анійскае царства дасягнула свайго найвышэйшага росквіту на мяжы X—XI стагоддзяў у перыяд кіравання Гагіка I. З захопам сталіцы краіны, гарады Ані, Візантыяй у 1045 годзе царства спыніла сваё існаванне.

Перадгісторыя

Армянскі народ страціў сваю незалежную дзяржаўнасць у 387 годзе, калі Вялікая Арменія падпала пад падзел паміж Рымскай імперыяй і Сасанідскай Персіяй. Меншая, заходняя частка краіны адышла да Рыму, асноўная ж частка адышла да Персіі. У персідскай частцы краіны армянскія цары з дынастыі Аршакідаў працягнулі кіраваць да 428 года. Перажыўшы цяжкі перыяд рэлігійнага прыгнёту зараастрыйскага Ірана, да сярэдзіны VII стагоддзя Арменія трапіла пад уладу арабаў. У плынь VIII—IX стагоддзяў армяне шматкроць паўставалі супраць арабскага ярма, пакуль да пачатку IX стагоддзя не склаліся рэальныя гістарычныя перадумовы для аднаўлення армянскага царства.

З сярэдзіны VII стагоддзя большая частка тэрыторыі Арменіі знаходзілася пад уладай арабаў. З пачатку IX стагоддзя ў Абасідскім халіфаце пачаліся працэсы, якія пазней прывялі да яго распаду. Паслабленне халіфата прымусіла перайсці да больш гнуткай палітыкі ў дачыненні Арменіі. Так, яшчэ ў 806 годзе армянскі князь (Мясаед) быў прызначаны халіфам кіраўніком Арменіі. У сваю чаргу, яго сын Баграт Багратуні атрымаў ад халіфа тытул батрык ал батарыкаГл. комм. 78 к гл. XXV „Истории Армении“ Иоанна Драсханакертци., стаў „князем князёў“ усяго эмірата Арменіі. Апошняй спробай халіфата здушыць усё ўзрасталае непадпарадкаванне армян стала карная экспедыцыя арабскага вайскавода Буга ў 851—852 гадах, якая, аднак, не прывяла да ўмацавання ўлады арабаў у Арменіі. Ібн аль-Асір піша пра гэтыя падзеі:

Сітуацыя прывяла халіфат да разумення таго, што трэба лічыцца з армянскай шляхтай і асабліва з Багратыдамі . Ужо ў другой палове IX стагоддзя падчас барацьбы супраць арабскага валадарства азначыліся тэндэнцыі да аб'яднання Арменіі ў адзіную дзяржаву. Так, у 862 годзе княскі род Багратыдаў аб'яднаў большую частку армянскіх земляў і зрынуў уладу халіфата, а апошні, у асобе халіфа Аль-Мустаіна, прызнаў Ашота Багратуні князем князёў (батрык ал батарыка) ўсёй Арменіі, уключаючы арабскія эміраты. Арабскі намеснік у Арменіі, этнічны армянін Алі ібн Ях'я аль-Армані, асабіста запытаў у халіфа гэты высокі тытул для Ашота . У веданне Ашота ўвайшоў у тым ліку і збор падаткаў . Важна адзначыць, што калі ў канцы VIII стагоддзя Арменія плаціла даніну ў памеры 13 млн дырхемаў, тое да сярэдзіны IX стагоддзя ўжо 4 млн., дзякуючы чаму вялікая частка сабраных сродкаў заставалася ў краіне, спрыяючы яе эканамічнаму развіццю. Візантыя, у сваю чаргу, спрабуючы прыцягнуць Арменію на свой бок, праз патрыярха Фоція падняла дагматычнае пытанне, прапануючы армянам прыняць халкіданізм. Скліканы каля 862 года Шыракаванскі сабор, узначалены каталікосам Закарыем I Дзагецы, адхіліў прапанову, аднак Ашот намякнуў на палітычны саюз . Паводле выразу сярэднявечнага гісторыка, „Ашоту не хапала толькі кароны, пра што моцна думалі армянскія князі“. Ужо ў 875 годзе армянская шляхта высунула Ашота ў якасці прэтэндэнта на армянскі трон.

Гістарычны нарыс Канец IX—першая палова X стагоддзя У 885 годзе Арабскі халіфат у асобе халіфа Аль-Мутаміда і Візантыйская імперыя у асобе імператара Васілія I прызналі незалежнасць Арменіі і паслалі Ашоту Багратуні па кароне. Гэты акт стаў юрыдычным пацверджаннем існавалай яшчэ з 860-х гадоў фактычнай незалежнасці Арменіі. Ашот I быў урачыста каранаваны ў сталіцы Багаран каталікосам Геворгам II Гарнецы. Прыкладна праз 450 гадоў пасля падзення Вялікай Арменіі армянская дзяржава была адноўлена: „трэцяе аднаўленне царства армянскага праз Ашота Багратуні“, — так заве падзею гісторык эпохі Багратыдаў Сцяпанас Таранецы. Мхітар Айрыванецы таксама піша: „885. А. 334. У Арменіі запанаваў Ашот Багратуні праз па спыненні дынастыі Аршакідаў“, Таўма Мецапецы ў сваю чаргу згадвае: „Пасля роду Аршакуні яны сталі царамі [жыхароў] Ані і астатніх армян“Фома Мецопский. История Тимур-Ланка и его преемников. Баку. 1957.

Ядром дзяржавы стаў гавар Шырак, размешчаны ў басейне ракі Ахуран. Ашоту I удалося злучыць пад сваёй моцай не толькі Арменію, але і ўсходнюю Грузію з Албаніяй. Ён дабіўся кансалідацыі краіны, пры ім межы Арменіі распасціраліся на поўдні да абласцей вакол возера Ван, на ўсходзе аж да ракі Кура, а на поўначы Ашот I уз'яднаў Гугарк да горада Тыфліс. Такім чынам, усталяваная новая манархія ў цэнтральнай Арменіі ўлучала ўсю ніжнюю Арменію і большую частку закаўказскай Арменіі. Жаданне ўз'яднаць усе спрадвечна армянскія вобласці ў адзіную дзяржаву спрычынілася рэстаўрацыі Багратыдамі назвы старажытнаармянскай дзяржавы — «Вялікая Арменія». Напярэдадні аднаўлення незалежнасці нароўні з радавымі маёнткамі Багратыдаў самымі буйнымі княскімі ўладаннямі Арменіі з'яўляліся таксама Васпуракан і Сюнік, дзе кіравалі адпаведна мясцовыя дынастыі Арцруні і Сюні.

Як Візантыя, так і халіфат імкнуліся наладзіць з Арменіяй сяброўскія адносіны і бачыць у ёй свайго саюзніка. Апроч прызнання незалежнасці Арменіі халіфат прызнаў таксама палітычнае вяршэнства Ашота I над усімі кіраўнікамі Закаўказзя, як хрысціянскімі, так і мусульманскімі. З канца IX — пачатку X стагоддзя Візантыйская імперыя таксама прызнала палітычную гегемонію Арменіі ў Закаўказзі — прынамсі ў дачыненні хрысціянскіх дзяржаў. Армянскія цары Ашот I, Смбат I і Ашот II валодалі тытулам „архонт архонтаў“, якія надзялялі іх вышэйшай уладай у адносінах да астатніх кіраўнікоў Закаўказзя візантыйскай арыентацыі. Імператар Візантыі Канстанцін Барвянародны, гаворачы пра першага багратыдскага цара Арменіі Ашота I, паведаміў, што той „валодаў усімі краінамі ўсходу“Константин Багрянородный. „Об управлении империей“, гл. 44. Халіфат, у сваю чаргу, прысудзіў армянскім царам тытул шахіншаха — „цара цароў“, што таксама давала царам Арменіі юрыдычнае вяршэнства над іншымі валадарамі Арменіі і ЗакаўказзяГ. Г. Литаврин. Комментарий к главам 44—53 трактата „Об управлении империей“. См. комм. 11 к главе 44.

Істахры, X ст. :«Дабіль сталіца Арменіі і ў ім Санбат, сын Ашуга. Горад увесь час знаходзіўся ў руках шляхетных хрысціянаў, а хрысціяне складаюць большую частку насельнікаў Арменіі, яна ж „царства Арман“. Арменія мяжуе з Румам і межы яе да Бёрды’а, да Джазіры і да Адэрбейджана»

У 890 годзе Ашота I змяніў яго сын Смбат I, царская ўлада якога таксама была прызнана халіфатам. Смбат I, як і яго папярэднік, праводзіў палітыку моцнай цэнтралізаванай улады, пры ім межы армянскай манархіі яшчэ больш пашырэлі. У сярэдзіне 890-х гадоў ён нанёс паразу Мухамеду ібн Абу Саджу з дынастыі Саджыдаў, вярнуўшы Двін і Нахічэвань. Праз некалькі гадоў, аднак, Двін ізноў быў захоплены Саджыдамі, дзе яны стварылі невялікі эмірат, што стаў пасля важным ваенным фарпостам у барацьбе з армянскім царом. На працягу больш двух дзесяцігоддзяў менавіта Саджыды сталі самым галоўным ворагам Арменіі. У той жа час першыя армянскія цары Багратыды валодалі абсалютнай уладай на ўсёй тэрыторыі Арменіі. Так, прыкладам, вядомае, што ў 904 годзе Смбат I адлучыў вобласць Нахічэвані ад Васпуракана і перадаў у склад Сюнікскай вобласці. Пры ім сталіца Арменіі была перанесена з Багарана ў Шыракаван. Нягледзячы на прызнанне Армянскага царства, арабы працягвалі патрабаваць з Арменіі даніну, лічачы Арменію сваім васалам. Занепакоіўшыся ўзмацненнем армянскай дзяржавы, халіф, абапіраючыся на свайго намесніка саджыдскага эміра Юсуфа, пачаў планамерную барацьбу за падначаленне Арменіі. Скарыстаўшыся супярэчнасцямі паміж родамі Багратуні і Арцруні, у 908 годзе васпураканскі князь ад імя халіфа быў абвешчаны „царом Арменіі“ ў процівагу Смбату I. Праз год армія Юсуфа разам з армянскімі войскамі Васпуракана распачала вайсковыя дзеянні супраць Смбата I. Патрываўшы паразу ў бітве пры Дзкнавачары, у вобласці Ніг, апошні трапіў у палон у рукі Юсуфа. Адмовіўшыся даць загад здацца абаронцам крэпасці Ернджак, у 914 годзе Смбат быў пакараны смерцю, пасля чаго яго цела было ўкрыжавана на крыжы ў Двіне. Мусібыць, пасля смерці Смбата I эмірат Кайсікаў робіцца даннікам Візантыі.

Арменія была вызвалена, і яе самастойнасць была адноўлена пры наступніку Смбата I Ашоце II Жалезным. У 918—920 гадах паміж патрыярхам Канстанцінопальскім Мікалаем I і армянскім каталікосам Іаанам Драсханакертцы ішлі перамовы дзеля стварэння закаўказскага саюза супраць мусульманаў. Кульмінацыяй дыпламатычных высілкаў стала падарожжа Ашота II у Канстанцінопаль у 921 годзе, вынікам якой стала атрыманне ад імперыі вайсковай дапамогі. Арабы, якія імкнуліся знішчыць Армянскае царства, незадоўга да гэтага ў процівагу Ашоту II, гэтым разам, абвясцілі „царом Арменіі“ яго пляменніка Ашота Шапухяна. Вярнуўшыся на радзіму, Ашот II працягнуў барацьбу і вызваліў большую частку краіны, па чарзе вярнуўшы Багрэванд, Шырак, Гугарк, Агстэўскую даліну і ўсю паўночную Арменію. Вырашальнай стала Севанская бітва ў 921 годзе. Здабыўшы перамогу над арабамі, Ашот II у 922 годзе атрымаў ад халіфа Аль-Муктадыра тытул шахіншаха — цара цароў — і быў прызнаны царом Арменіі. Яго палітычная гегемонія была прызнана на ўсім Каўказе. Ашот таксама меў поспех у падаўленні адцэнтровых памкненняў дробных феадалаў на ўскраінах краіны. Так, былі падначалены Саак Севада ў Гармане, Цлік Амрам у Тавушы, князі Самшвілдэ на крайняй поўначы Гугарака. Ашот Шапухян у якасці кампенсацыі атрымаў Вагаршапат і наваколле і быў ухілены з палітычнай арэны, а Гагік Арцруні задаволіўся тытулам цара Васпуракана.

Арменія дасягнула апагея свайго палітычнага і культурнага развіцця пры наступніках Ашота II. Яго брат Абас I, запанавалы ў 928/929 годзе, перанёс сталіцу з Шыракавана ў Карс. Яму дасталася краіна, зняможаная доўгімі войнамі. Эпоху цара Абаса прынята лічыць часам міру і стабільнасці, паводле выразу Сцяпанаса Таранецы, «Абас пасяліў мір і ўпарадкаванасць у зямлі армянскай». Ён таксама вёў няўхільную барацьбу за цэнтралізацыю свецкай улады, імкнуўся інтарэсы царквы падначаліць гэтай справе.

Другая палова X—пачатак XI стагоддзя З другой паловы X стагоддзя захопніцкая палітыка Візантыі і яе далейшая экспансія на ўсход стварылі пагрозу для бяспекі Армянскага царства . Яшчэ ў 949 годзе імперыя заняла Карын. Захопам Карына паступова пачынаецца далейшая анексія армянскіх земляў : у 966 годзе да Візантыйскай імперыі было далучана армянскае княства Багратыдаў у Тароне, а праз некалькі гадоў Маназкерт эмірата Кайсікаў, якія з'яўляліся на той момант ужо даннікамі імперыі. У X стагоддзі, аднак, тэрытарыяльнае пашырэнне Візантыі гэтым і абмежавалася.