«Лакаматыў» — шматфункцыянальны стадыён, размешчаны ў Баранавічах, Беларусь. З’яўляецца хатняй арэнай футбольнага клуба «Баранавічы». Умяшчальнасць стадыёна складае 3850 чалавек.
Размешчаны ў квартале паміж вуліц Леніна, Войкава, Баранава, па адрасе вул. Леніна, 22Звесткі на сайце dream-land.by . З’яўляецца юрыдычнай асобай, мае асобны банкаўскі рахунак, пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і сваёй назвай, штампы, бланкі і г.д.
Кірункі дзейнасці Асноўнай дзейнасцю ўстановы з’яўляюцца: прадстаўленне пляцовак для спартыўна-масавых мерапрыемстваў; прадстаўленне пляцовак для культурна-забаўляльных мерапрыемстваў; іншая дзейнасць адпачынку і забаў.
Структура
На тэрыторыі стадыёна есць: Футбольнае міні поле са штучным травяным пакрыццём; Запасное ігравое поле для трэніровак па футболу, таксама для правядзення аматарскіх матчаў па футболе; Асноўнае футбольнае поле для правядзення таварыскіх матчаў, а таксама канцэртаў і спаборніцтваўЗвесткі на сайце infocom.by .
Гісторыя Стадыён адкрыты ў 1944 годзе, у 2007 годзе быў рэканструяваныПрофіль стадыёна на сайце АБФФ .
У ліпені 2020 года пачаты работы па рэканструкцыі стадыёна. Па стане на жнівень 2021 года рэканструкцыя не завершаная.
Галерэя
Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Беларусі Катэгорыя:Спорт у Баранавічах Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Баранавічаў Катэгорыя:1944 год у Беларусі