Пётр Сяргеевіч Жукаў (1921—1967) — маёр Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія Пётр Жукаў нарадзіўся 22 студзеня 1921 года ў вёсцы Мікулічы (цяпер — Брагінскі раён Гомельскай вобласці). Скончыў дзевяць класаў школы. У 1940 годзе Жукаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1941 годзе ён скончыў Кіеўскае пяхотнае вучылішча. З чэрвеня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да чэрвеня 1944 года гвардыі маёр Пётр Жукаў камандаваў баталёнам 164-га стралковага палка 55-й гвардзейскай стралковай дывізіі 28-й арміі 1-га Беларускага фронта. Вызначыўся падчас вызвалення Гомельскай вобласці Беларускай СССР.

25 чэрвеня 1944 года батальён Жукава прарваў нямецкую абарону ў раёне вёскі Пружынішчы Акцябрскага раёна і заняў другую лінію абароны ворага, адрэзаўшы яму шляхі адыхода. 26 чэрвеня батальён вызваліў вёску Любань, а потым, пераправіўшыся праз Пціч захапіў плацдарм на яе заходнім беразе.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года гвардыі маёр Пётр Жукаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

Пасля заканчэння вайны Жукаў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1953 годзе ён быў звольннены ў запас, жыў у Мазыры і працаваў інструктарам Палескага абласнога камітэта ДТСААФ, потым знаходзіўся на гаспадарчай працы. Памер 22 снежня 1967 года, пахаваны ў роднай вёсцы.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза; ордэн Леніна; ордэн Чырвонага Сцяга; ордэн Суворава 3-й ступені; Ордэн Аляксандра Неўскага; два ордэна Айчыннай вайны 1-й ступені; ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені; ордэн Чырвонай Зоркі; Медаль «За абарону Каўказа»; Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»; Медаль «За ўзяцце Берліна»; Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Памяць У гонар П. С. Жукава названыя вуліца ў Брагіне і сярэдняя школа ў Мікулічах.

Літаратура

Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. — С. 174. — С. 445.

Спасылкі

Катэгорыя:Военачальнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Пахаваныя ў Брагінскім раёне Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Пінскага раёна Катэгорыя:Маёры СССР