Адво́ды — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 24 км на паўднёвы захад ад горада Полацк, за 0,7 км на паўночны захад ад вёскі Старынкі, у басейне ракі Крашанка.

Плошча паверхні 0,28 км². Даўжыня 0,78 км, найбольшая шырыня 0,46 км. Найбольшая глыбіня 2,2 м, сярэдняя — 1,48 м. Даўжыня берагавой лініі 2,13 км. Аб’ём вады ў возеры 0,41 млн м³. Плошча вадазбору 31,8 км².

Злучана ручаём з возерам Зыкоўскае, на поўдні выцякае ручай у раку Крашанка.

Літаратура

— С. 162.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна