Чо́рнае — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 7,5 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 1 км на ўсход ад вёскі Слабада, у басейне ракі Ушача.

Плошча паверхні 0,17 км². Даўжыня 0,65 км, найбольшая шырыня 0,39 км. Даўжыня берагавой лініі 1,65 км.

Размешчана сярод балота. За 0,7 км на паўночны ўсход знаходзіцца возера Малое Азярко.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна