BMW E23 — першы аўтамабіль BMW 7-й серыі. Замяніўшы сабой седан BMW E3, E23 вырабляўся на працягу 10 гадоў, з 1977 па 1987 год, пасля чаго быў заменены BMW E32 у 1986 годзе. Было выпушчана 285 029 экзэмпляраў.

Апісанне Усе E23 былі аснашчаны 12 клапанымі, шасці цыліндравымі рухавікамі M30, якія аўтамабілю дасталіся ў спадчыну ад знятых з вытворчасці аўтамабіляў з кузавамі E3 і E9. Хоць большасць рухавікоў E23 інжэктарныя, дзве мадэлі (725 і 728) былі даступныя з чатырохкамерным карбюратарам Solex (да 1979), пакуль іх не замянілі інжэктарным 728i. Раннія інжэктарныя мадэлі выкарыстоўвалі сістэму ўпырску Bosch L-jetronic, у той час як больш познія мадэлі выкарыстоўвалі больш перадавы электронны ўпырск Bosch Motronic. На E23 з ліпеня 1979 усталеўваўся рухавік з турбанаддзіманнем (мадэль 745i) m102 (m30b32) да 1983 года выпуску і m106 (m30b34) да 1986 года выпуску. Магутнасць аўтамабіля з турбанаддзіманнем складала 252 к. с.

Аўтамабілі серыі E23 былі вельмі прэстыжнымі і складанымі для таго часу. Гэта былі першыя BMW, з індыкатарамі інтэрвалу абслугоўвання, 'Check control', якія сігналізавалі кіроўцу аб розных памылках сістэмы, і са складанымі сістэмамі кіравання клімату. Бартавыя камп’ютары і антыблакіровачная тармазная сістэма (ABS) былі дадатковымі опцыямі на ранніх мадэлях, але пазней сталі ўваходзіць у спіс стандартнага аснашчэння. Разнастайнасць варыянтаў камплектацыі ўключала скураную абіўку, некалькі тыпаў акуратных драўляных панэляў, вадзіцельскіх сядзенняў, падагравальнікаў сядзенняў, лабавога шкла і люстэркаў. Больш познія мадэлі былі аснашчаны вадзіцельскай падушкай бяспекі. Былі даступныя механічныя каробкі перадач з пяццю перадачамі і з чатырма перадачамі (у залежнасці ад года) і аўтаматычная каробка перадач.

Мадэльны шэраг Выпускаліся наступныя мадэлі гэтай серыіMike Covello: Standard Catalog of Imported Cars 1946—2002. Krause Publications, Iola 2002, ISBN 0-87341-605-8, p. 149—155.Automobil Revue, catalogue edition 1987, p. 196.:

Мадэль Код рухавіка Магутнасць Крутоўны момант Гады выпуску к.с. пры аб/хв Н·м пры аб/хв 725i‡ M30B25 150 5800 208 4000 1979-1986 728 M30B28 170 5800 233 4000 1977-1979 728i M30B28 184 5800 234 4200 1979−1986 730 M30B30 184 5800 255 3500 1977-1979 732i M30B32 196 5500 279 4500 1979-1986 733i M30B32 197 5500 279 4300 1977-1982 735i M90 218 5200 304 4000 1979-1982 735i M30B34 218 5200 304 4000 1982-1986 745i M102 252 5200 374 2600 1980-1982 745i M106 252 4900 374 2200 1983-1986 Паўночная Амерыка і Японія 733i M30B32 179 5500 266 4000 1978-1979 733i M30B32 176 5200 255 4200 1980-1981 733i M30B32 184 6000 264 4000 1982-1984 735i/L7 M30B34 185 5400 290 4000 1985-19871986-1987 (L7) Паўднёвая Афрыка 745i M88/3 286 6500 340 4500 1984-1986 * ‡ Толькі па заказу ўрадаў і спецзаказаў

733i

Ад пачатку выпуску ў 1977 годзе, разам з карбюратарнымі 728 і 730, у мадэльным шэрагу быў 733i — першы ў серыі з упырскам паліва. Варта адзначыць, што, як і на 3.3 Li, пазначэнне мадэлі 733i не адпавядала аб’ёму рухавікаUr-7er E23 kaufen // autozeitung.de .

З мадэлі 733i вясной 1978 года пачаліся продажы 7-серыі ў ЗША: ад еўрапейскай версіі машына адрознівалася больш буйнымі бамперамі і дэфарсіраваным рухавіком магутнасцю 179 к.с., а пазней і каталізатарам.

З 1977 па 1982 выраблена 27.238 аўтамабіляў гэтай мадыфікацыі .

Мадэль 733i Рухавік Бензінавы, 6-цыліндраў у шэраг Аб’ём 3,2 л Дыяметр цыліндра х Ход поршня, мм 89,0 х 86,0 Ступень сціску 9,3 Магутнасць пры аб/хв 197 к.с. пры 5500 аб / хв Макс. круцільны момантпры аб/хв 280 Н·м пры 4300 аб / хв Падрыхтаваная маса, кг 1660 Макс. хуткасць, км/г 205 Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 9,0 Выдатак паліва, л/100 км 17,5

745i (ПАР) Паўднёва-афрыканскі 745i быў адзінай мадэллю серыі E23, які быў абсталяваны 24-клапанным рухавіком M88, які таксама выкарыстоўваўся ў купэ M635CSi і седане E28 M5. Адметна, што гэтая мадэль не пазначалася як «M7», нягледзячы на рухавік спраектаваны BMW Motorsport.

Як і ўсе E23, якія прадаваліся ў Паўднёвай Афрыцы, 745i быў сабраны ў невялікай колькасці на заводзе BMW Rosslyn з камплектаў, якія пастаўляліся з Германіі (CKD-зборка). Са студзеня 1984 па красавік 1987 года было выраблена 209 аўтамабіляў 745i, з іх прыкладна 17 былі абсталяваныя 5-ступеньчатай механічнай каробкай перадач, а астатнія былі абсталяваныя чатырохступеньчатай аўтаматычнай каробкай ZFE23 745i SA (M88) // bmwmregistry.com .

Мадэль 745i Рухавік бензінавы, 6-цыліндравы, радны, DOHC, 24Vз упырскам паліва Bosch DES-2 Аб’ём 3453 см³ Дыяметр цыліндра х Ход поршня, мм 93,4 х 84 Ступень сціску 10,5 Магутнасць пры аб/хв 213 кВт пры 5500 аб / хв Макс. круцільны момантпры аб/хв 340 Н·м пры 4500 аб / хв Каробка перадач пяціступеньчатая, механічная I — 3,72; II — 2,40; III — 1,77; IV — 1,24; V — 1,00; задні ход — 4,23; галоўная перадача — 3,45; чатырохступеньчатая, аўтаматычная

Універсалы Версіі з кузавамі ўніверсал серыйна на базе E23 не вырабляліся, але невялікімі серыямі іх будавалі некаторыя кузаўныя фірмы.

Французскім імпарцёрам Garage du Bac, які, апроч непасрэдных продажаў аўтамабіляў Alpina, займаўся іх дапрацоўкай, быў прадстаўлены ўніверсал на базе Alpina B9 3.5. Было пабудавана дзве адзінкі. Абедзве машыны мелі стандартнае для Alpina абсталяванне — шасціцыліндравы рухавік М30 магутнасцю 245 к.с. У афармленні задняй частцы выкарыстоўваліся заднія ліхтары ад «пяцёркі» Е12Штучные универсалы // motor.ru .

Некалькі ўніверсалаў на базе Е23 стварыла кампанія SchulzОдин вагон на миллион. Часть 2 // motor.ru .

Свой прататып універсала на Франкфурцкім аўтасалоне 1980 года прадставілі кампанія BMW і атэлье Euler. Аўтамабіль, аднак, не выклікаў інтарэсу, таму праект развіцця не атрымаў, а два прататыпы былі прададзеныя прыватным уладальнікам. Адна з машын захавалася да нашага часу.

Літаратура

Спасылкі BMW 733i: Als BMW Mercedes herausforderte // Die Zeit Online

E23 Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Заднепрывадныя аўтамабілі