Кэрал Ломбард (, народжаная Джэйн Эліс Пітэрс (),  — ) — амерыканская актрыса, намінантка на прэмію «Оскар».

Біяграфія Нарадзілася ў сям’і немца і англічанкі. Найбольш вядомая дзякуючы сваім камедыйным ролям у класічных галівудскіх фільмах 1930-х гадоў, асабліва па ролі Айрын Балак у фільме «Мой слуга Годфры» ў 1936 годзе, які і прынёс ёй намінацыю на прэмію Амерыканскай кінаакадэміі. Амерыканскі інстытут кінамастацтва уключыў Кэрал у спіс 100 найвялікшых зорак кіно пад нумарам 23. За свой уклад у кінамастацтва Кэрал Ламбард удастоена зоркі на Галівудскай алеі славы на Галівуд-бульвар 6930.

З 1939 года была замужам за акцёрам Кларкам Гейблам.

У студзені 1942 года Кэрал Ломбард удзельнічала ў туры «Liberty bond» — збор грошай на ваенныя патрэбы з дапамогай ваенных аблігацый. Пасля вылету з Лас-Вегаса пілот не здолеў набраць дастатковую вышыню, і самалёт Trans World Airlines урэзаўся ў гару Патосі. Усе пасажыры загінулі (22 чалавекі). Пахавана на могілках Форэст-лаўн.

Катэгорыя:Актрысы ЗША