Гео́ргіяс Васас Васіліу (; ) — кіпрскі палітык, Прэзідэнт Рэспублікі Кіпр з 28 лютага 1988 да 28 лютага 1993 года.
Біяграфія Нарадзіўся 20 мая 1931 года ў сям’і ўрача і члена цэнтральнага камітэта камуністычнай партыі Кіпра, што прымаў удзел у Грамадзянскай вайне ў Грэцыі. Пасля гэтага сям’я жыла ў Будапешце (Венгерская Народная Рэспубліка), дзе Георгіяс Васіліу вучыўся ў Імрэ Надзя ва ўніверсітэце.
У 1956 годзе, з-за паўстанні быў змушаны з’ехаць у Лондан, дзе завяршыў сваю адукацыю. У 1988 годзе, балатуючыся як незалежны кандыдат, перамог на прэзідэнцкіх выбарах Спіраса Кіпрыяну, а на наступных выбарах 1993 года прайграў Глафкасу Клірыдысу, пасля чаго заснаваў партыю Свабодны дэмакратычны рух.
У 1996 годзе быў абраны старшынём партыі Аб’яднаныя дэмакраты. У 2001 годзе страціў месца ў парламенце. Пасля таго, як у 2004 годзе план Кофі Анана (План Анана) па аб’яднанні Кіпра праваліўся на рэферэндуме, у 2005 годзе пайшоў у адстаўку з паста лідара партыі ў карысць Міхаліса Папапетру. У 1998—2003 гадах кіраваў перамовамі з Еўрапейскім Саюзам па ўступе Кіпра ў гэту арганізацыю. З 2008 года быў членам Еўрапейскага савета па талерантнасці і ўзаемапавазе.
Памёр 13 студзеня 2026 года.
Крыніцы
Спасылкі
His own man. (Cypriot President George Vassiliou) // The Economist
Катэгорыя:Прэзідэнты Рэспублікі Кіпр