Мікалай Георгіевіч Адонц (Нікагаяс Тэр-Аветыкян) (; — ) — расійскі візантыст і арменаведКарен Юзбашян - "Адонц, Николай Георгиевич." - Армянская советская энциклопедия. т.1 . 1974, стр. 77., грамадскі дзеяч, гісторык.

Біяграфія Нарадзіўся 22 студзеня 1871 года ў сям'і сельскага святара Брнакот Зангезурскага павета Арменіі.

Адукацыя Пачатковую адукацыю атрымаў у мясцовай прыходскай і Тацеўскай манастырскай школе. Потым працягнуў навуку ў Эчміядзінскай семінарыі і 2-й рускай класічнай гімназіі Тыфліса (1892-94).

У 1899 годзе скончыў факультэт усходніх моў Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта з залатым медалём.

У 1899-1902 гадах спецыялізаваўся ў вобласці візанталогіі ва ўніверсітэтах Мюнхена, Сарбоны і Оксфарда. У Мюнхене ён наведваў семінар Карла Крумбахера, а ў Парыжы наведваў лекцыі Шарля Дыля. У 1902 годзе Адонц вярнуўся ў Пецярбург, дзе пачаў рыхтавацца да экзамену для атрымання ступені магістра армянскай літаратуры. У 1908 годзе выйшла яго найболей значная праца «Арменія ў эпоху Юстыніяна. Палітычны стан на глебе нахарарскага ладу».

У 1909 годзе абараніў дысертацыю на спашуканне навуковай ступені магістра, а ў 1916 годзе — доктара філалогіі, у тым жа годзе быў абраны прафесарам кафедры армянскай і грузінскай філалогіі Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта.

Дзейнасць З пачатку 1915 года працаваў у «Армянскім камітэце» Петраграда, браў удзел у месцаванні заходне-армянскіх уцекачоў і сірот, аказанні ім матэрыяльнай і маральнай падтрымкі.

Улетку 1916 года ў складзе навуковай экспедыцыі М. Я. Мара камандзіруецца ў вызваленыя раёны Муш і Эрзурум.

У 1917 годзе кіраваў археалагічнай экспедыцыяй у Ван.

У 1920 годзе з'ехаў за мяжу, жыў у Еўропе: у Лондане, потым у Парыжы (1921-1931) і ў Бруселі (з 1931 да сваёй смерці). З 1930 года і датуль, пакуль у 1940 годзе ўніверсітэт не спыніў сваю дзейнасць, Адонц кіраваў кафедрай армяністыкі ў .

Памёр 22 студзеня 1942 года ў Бруселі.

Працы

Nikoghayos Adonts. Samuel l'Arménien, roi des bulgares. Bruxelles: Palais des Académies, 1938, 63 p. [reprinted in: Études Armeno-Byzantines. Calouste Gulbenkian Foundation. Lisbon, 1965, p. 347 – 407. Distributor: Livraria Bertrand]

Спасылкі

Биография на сайте Энциклопедии фонда «Хайазг» АДОНЦ Николай Георгиевич

Катэгорыя:Армяністы Катэгорыя:Асобы на марках