Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Ракавічы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя На паўднёвай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1910-я гг. з цэглы на месцы храма 1876 г. У стадыі будаўніцтва адлюстравана на фотаздымку Я. Балзункевіча пачатку 20 ст.
Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана паводле канона чатырохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Над прытворам узведзена васьмерыковая шатровая званіца з цыбулепадобнай галоўкай. Праз кароткую трапезную званіца далучаецца да кубападобнага аб’ёму малітоўнай залы пад чатырохсхільным пакрыццём, завершаным цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане.
Шануецца абраз «Маці Божая».
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4 Лаўрэш Леанід. Парафіяне царквы ў Ракавічах, 31 ліпеня 1829 г. // Лідскі Летапісец. 2021. № 3-4(95-96). — С. 36-41. Лаўрэш Леанід. Прыход у Ракавічах // Лідскі Летапісец. 2021. № 3-4(95-96). — С. 32-41.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Шчучынскага раёна Катэгорыя:Ракавічы (Шчучынскі раён) Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1910-я ў Беларусі