Антон Маркавіч Гарбацэвіч (, в. Залессе, — ) — работнік прамысловасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў 1912 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у вясковага настаўніка. Батрачыў на заможнанага селяніна, быў сельскім пастушком.
З 1927 года працаваў на Ялізаўскім шклозаводзе, з 1930 года — на торфапрадпрыемстве «Татарка».
У 1936 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў палкавую школу, набыў ваенную спецыяльнасць сувязіста, атрымаў званне старшыны. З верасня 1939 годзе прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі, у савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнах. Ваяваў на Паўночна-Заходнім фронце.
Пасля вайны працаваў на торфапрадпрыемстве «Татарка» Асіповіцкага раёна. У 1960-72 слесар механічнага цэха. Брыгада на чале з ім працавала паспяхова i творча, уносячы эфектыўныя змяненні ў канструкцыю машын па здабычы торфу.
За значныя поспехі ў выкананні сямігадовага плана па развіццю тарфяной прамысловасці 29 чэрвеня 1966 г. Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР яму прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
А. М. Гарбацэвіч памёр у 1981 годзе.
Літаратура
Вызначыліся працай // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Асіповіцкага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 2002. — С. 610. Горбацевич Антон Маркович // Гордость и слава Могилевщины : в 2 ч. / под редакцией А. Т. Глаза. — Могилев, 2005 — Ч. 2. — С.118.
Катэгорыя:Сувязісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Асіповіцкім раёне Катэгорыя:Лейтэнанты СССР Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА