Бягле́ц — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада Глыбокае, у басейне ракі Бярозаўка.

Плошча паверхні 0,07 км². Даўжыня 0,39 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,05 км.

Схілы катлавіны да 10 м, разараныя, на поўначы да 3 м, пад лугам. На паўднёвым усходзе забалочаная пойма. На паўднёвым усходзе ўпадае ручай з возера без назвы, на паўночным захадзе выцякае ручай у возера Кагальнае.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна