Мядзвёдкаўскае 1-е — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 4 км на паўднёвы захад ад горада Глыбокае, каля вёскі Мядзвёдкі, у басейне ракі Аржаніца.

Плошча паверхні 0,01 км². Даўжыня 0,14 км, найбольшая шырыня 0,11 км. Даўжыня берагавой лініі 0,37 км.

Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м (на захадзе да 3 м), часткова пад хмызняком, на поўначы пад агародамі.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна