Гергей Понграц (; , Герла — , Кішкунмайша) — венгерскі аграном і палітычны актывіст, адзін з камандзіраў антыкамуністычнага Венгерскага паўстання 1956 года. Камандаваў паўстанцамі падчас вырашальнага бою за «Пасаж Корвіна» ў Будапешце 1—9 лістапада 1956. Пасля падаўлення паўстання здолеў схавацца і эміграваць, жыў у Аўстрыі, Іспаніі, ЗША. Знаходзіўся ў кіраўніцтве венгерскіх эмігранцкіх арганізацый. У 1991 годзе вярнуўся ў Венгрыю. Выступіў адным з заснавальнікаў праварадыкальнай партыі Ёбік.
Катэгорыя:Венгерскія нацыяналісты Катэгорыя:Венгерскае паўстанне 1956 года Катэгорыя:Палітыкі Венгрыі Катэгорыя:Антыкамуністы Катэгорыя:Ультраправыя Катэгорыя:Палітычныя эмігранты