Вуліца Свярдлова — вуліца ў цэнтральнай частцы Мінска. Названа ў гонар Якава Свярдлова, расійскага дзяржаўнага дзеяча, старшыні Усерасійскага цэнтральнага выканаўчага камітэта, аднаго з арганізатараў разгону Усерасійскага ўстаноўчага сходу, расказачвання, чырвонага тэрору.

Размяшчэнне Пачынаецца ад перасячэння з праспектам Незалежнасці, перасякае вуліцы Ленінградскую, Карла Маркса, Кірава, Ульянаўскую, Бабруйскую і пасля скрыжавання з вуліцай Аранскай пераходзіць у вуліцу Маякоўскага. Працягласць — 1,6 км.

Гісторыя Да 1922 года называлася КаломенскаяЯкаў Міхайлавіч Свярдлоў , у 1919—1920 гадах — ІгуменскаяСацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз) // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007., з 1945 года — СвярдловаВуліца Свярдлова ў Мінску .

Забудова

Няцотны бок

* (праспект Незалежнасці, 11/2) — новы корпус гасцініцы «Мінск» (архітэктары С. Мусінскі, Г. Сысоеў, Д. Кудраўцаў). № 3 — будынак Мінскага абласнога суда (1953) — № 5 (Карла Маркса № 1) — будынак (1953 год, арх. Р. Гегарт) — . Раней на гэтым месцы размяшчалася Мінская абшчына сясцёр міласэрнасці Чырвонага Крыжа, заснаваная губернатарам А. А. Трубяцкім. Пачала працаваць з 1903 года. У склад абшчыны ўваходзілі старэйшая і 14 штатных сясцёр міласэрнасці, якія даглядалі за хворымі ў бальніцах, ваенным лазарэце і на прыватных кватэрах. У 1904 годзе на існуючых пры абшчыне курсах адбыўся першы выпуск сясцёр міласэрнасці. У тым жа годзе выпускніцы адправіліся на Далёкі Усход і ў Самару, куды прыбывалі параненыя з руска-японскага фронту. Атрад мінскіх сясцёр міласэрнасці ў 1908 годзе ўдзельнічаў у барацьбе з халерай у Мазырскім павеце, у 1910 годзе змагаўся з тыфам, шкарлятынай і воспай у Мінскай губерні, у 1911 годзе выехаў на дапамогу якія галадалі ў Акмалінскую, Табольскую і Закаспійскую губерні. Мінская абшчына сясцёр міласэрнасці Чырвонага Крыжа ў 1911 годзе арганізавала ў горадзе хуткую дапамогу, у 1914 годзе пабудавала для лякарні новы двухпавярховы каменны будынак на 40 месцаў. З пачаткам першай сусветнай вайны сфарміравала і адправіла на фронт шпіталь на дзвесце коек, пазней пашырыла яго да васьмісотКарла Маркса (Подгорная) от Свердлова (Коломенской) до Володарского (Серпуховской) .

Пасля Вялікай Айчыннай вайны на месцы абшчыны сясцёр міласэрнасці па праекце архітэктара Р. Гегарта ўзведзены чатырохпавярховы будынак. у якім цяпер знаходзяцца Мінскі абласны суд і прыёмная Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

№ 7 (Карла Маркса № 2) — будынак (1930-я) —

На рагу з вул. Ульянаўскай невялікі сквер з фантанам.

№ 11 (Ульянаўская № 33) — Інтэрнат № 2 БДТУ. № 13 (Ульянаўская № 35) — корпус БДТУ № 1. № 13а — карпусы БДТУ № 3 і № 4 № 17 — корпус БДТУ № 2. № 19а — корпус БДТУ № 5. № 19 — Інтэрнат № 4 БДТУ. № 21 — Інтэрнат № 5 БДТУ.

Цотны бок № 2 — будынак былой фабрыкі-кухні (1936) — № 4 — будынак (пачатак ХХ стагоддзя) — № 22 (Кірава № 6) — будынак (1940 — 1950-я) — № 24 — будынак (1947—1953) — № 26 (Ульянаўская № 30) — будынак (1947—1953) — № 32 — будынак (1950-я) — № 36 — Інтэрнат № 3 БДТУ.

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Мінск) Катэгорыя:Ленінскі раён (Мінск)