__NOTOC__

15 лістапада — трыста дзевятнаццаты (трыста дваццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1416: Сабор епіскапаў у Новагародку пасвяціў Рыгора Цамблака ў мітрапаліта кіеўскага 1573: Заснаваны аргенцінскі горад Санта-Фэ 1889: Бразілія абвешчана рэспублікай 1918: Закрыта Свіслацкая беларуская настаўніцкая семінарыя 1920: Данцыг (сучасны Гданьск) абвешчаны вольным горадам 1925: У эфір выйшаў Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё 1962: Пачаўся ўстаноўчы сход Беларускага саюза кінематаграфістаў 2002: Заснаваны Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр у Познані 2022: Паводле дадзеных ААН колькасць насельніцтва Зямлі дасягнула васьмі мільярдаў чалавек.

Нарадзіліся

1316: Іаан I, кароль Францыі 1397: Мікалай V, Папа Рымскі 1607: Мадлен дэ Скюдэры, французская пісьменніца 1685: Бальтазар Дэнер, нямецкі мастак 1738: Уільям Гершэль, нямецка-брытанскі астраном і музыкант 1856: Фрыдрых Кальморген, нямецкі мастак 1887: Джорджыя О'Кіф, амерыканская мастачка (пам. 6.3.1986) 1912: Харальд Керэс, эстонскі астрафізік 1918: Францішак Бартуль, беларускі грамадскі дзеяч 1942: Даніель Барэнбойм, ізраільскі дырыжор 1945: Анні-Фрыд Люнгстад, шведская спявачка, салістка квартэта ABBA 1947: Анатоль Ярмоленка, беларускі спявак, кіраўнік ансамбля «Сябры», Народны артыст Беларусі 1955: Сяргей Войчанка, беларускі мастак і дызайнер (пам. 9.12.2004) 1967: Франсуа Азон, французскі рэжысёр, сцэнарыст 1970: Ушы Дызль, нямецкая біятланістка 1974: Аляксей Сяроў, расійскі спявак, саліст групы «Дыскатэка Аварыя» 1993: Меліціна Станюта, беларуская гімнастка

Памерлі

1280: Альберт Вялікі, філосаф, тэолаг 1630: Ёган Кеплер, нямецкі матэматык, астраном і оптык (нар. 27.12.1571) 1670: Ян Амос Каменскі, чэшскі мысліцель-гуманіст, педагог, грамадскі дзеяч (нар. 28.3.1592) 1787: Крыстаф Вілібальд Глюк, аўстрыйскі кампазітар 1795: Шарль-Амедэй-Філіп ван Лоа, французскі жывапісец 1907: Юзаф Каліноўскі, каталіцкі рэлігійны дзеяч, мемуарыст; удзельнік паўстання 1863—1864 1908: Цысі, маньчжурская імператрыца, якая з 1861 г. дэ-факта кіравала Кітаем (нар. 29.11.1835) 1916: Генрык Сянкевіч, польскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (нар. 5.5.1846) 1937: Эра Ярнефельт, фінскі мастак (нар. 8.11.1863) 1976: Жан Габэн, французскі акцёр тэатра і кіно (нар. 17.5.1904)

Святкуюць Бельгія — Каралеўскі дзень, ці Дзень дынастыі. Бельгія — свята Нямецкамоўнай супольнасці. Бразілія — Дзень Рэспублікі. Казахстан — Дзень нацыянальнай валюты — тэнгэ. 25px Палесціна — Дзень незалежнасці.

Л15