Вільям Пэн (; 14 кастрычніка 1644 г. — 30 ліпеня 1718 г.) — буйны англійскі прадпрымальнік, заснавальнік Пенсільваніі і Філадэльфіі.
Біяграфія
Вільям Пэн паходзіў з багатай сям’і. Яго бацька быў буйным землеўладальнікам і меў тытул адмірала. Ва ўзросце 12 гадоў стаў квакерам. У маладосці вывучаў у Оксфардзе правазнаўства і тэалогію. Аўтар тэалагічных брашур, у якіх высоўваліся патрабаванні рэлігійнай роўнасці. Некалькі разоў арыштоўваўся за свае погляды.
У 1677 г. англійскія квакеры са згоды каралеўскіх улад атрымалі права на заснаванне пасялення ў Новым Свеце. В. Пэн прымаў актыўны ўдзел у праекце, хаця сам заставаўся ў Англіі. У 1681 г. Карл II перадаў яму за даўгі вялікую тэрыторыю на захад ад ракі Дэлавэр, дзе ён заснаваў квакерскую калонію. Яна была названа Сільванія (ад «лес»), пазней атрымала найменне Пенсільваніі ў гонар бацькі В. Пэна.
В. Пэн наведваў Новы Свет двойчы ў 1683—1684 гг. і ў 1699 г. Падчас першага візіта заключыў дагавор з індзейцамі-ленапэ аб продажы дадатковых тэрыторый за 1200 фунтаў. Гэтая сума лічылася на той момант дастаткова значнай. Пазней Вальтэр высока ацаніў учынак В. Пэна і прызнаў угоду справядлівай.
Пенсільванія задумвалася ім як камерцыйнае прадпрыемства. В. Пэн як прадстаўнік караля ўвёў на яе тэрыторыі законы, што абвяшчалі рэлігійную роўнасць і судовую бесстароннасць. У Пенсільванію пераязджалі каланісты-пратэстанты з розных кутоў Еўропы. Яны выкупалі землі за грошы, але прыбыткі В. Пэна ашчаджаліся на карысць калоніі. У выніку В. Пэн не толькі не ўзбагаціўся, але страціў амаль усю сваю маёмасць.
Падчас другога прыезду В. Пэн наведаў Філадэльфію. У канцы жыцця складаў праект канфедэрацыі ўсіх брытанскіх калоній Новага Света, выступаў за свабоду гандлю, быў праціўнікам рабства.
В. Пэн быў двойчы жанаты. Меў 10 дзяцей.
Спасылкі Brief History of William Penn William Penn — Journalist, Minister, Missionary, Lawyer
Пэн Пэн Пэн Пэн Пэн Пэн Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне ЗША