Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у цэнтры вёскі Сідаравічы Магілёўскага раёна.

Гісторыя

Царква была пабудавана ў 1865 годзе, да рэвалюцыі адносілася да Быхаўскага павета. Храм быў зачынены ў 1929 годзе і ператвораны ў млын. На цяперашні момант закінуты.

Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана васьміграннай ратондай пад шатровым дахам, да якой дабудавана прамавугольная ў плане нізкая апсіда пад двухсхільным пакрыццём і прамавугольны прытвор. Грані аб'ёму маюць закамарнае арачнае рашэнне, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Магілёўскага раёна Катэгорыя:Сідаравічы (Магілёўскі раён) Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:1865 год у Беларусі