Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у в. Старадзевяткавічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя На паўднёвы захад ад вёскі. Пабудавана ў 1819 г. з дрэва і цэглы. Адкрыта ў 1990 г.
Архітэктура
Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана прамавугольным у плане зрубам з апсідным прырубам, умацаванымі цаглянымі пілонамі ў прасценках прамавугольных аконных праёмаў. Галоўны фасад вырашаны 4-калонным порцікам, у трохвугольны франтон якога ўрэзана драўляная чатырохгранная званіца, завершаная цыбулепадобнай галоўкай.
Званіца
Перад храмам пастаўлена двух'ярусная васьмігранная брама-званіца, накрытая шатровым дахам з макаўкай.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Слонімскага раёна Катэгорыя:Старадзевяткавічы Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Храмы Навагрудскай епархіі Катэгорыя:1819 год у Беларусі