Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм з вёскі Вялец Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці, пабудаваны ў 18 ст. з дрэва. Помнік драўлянага народнага дойлідства. Перавезена ў Беларускі дзяржаўны музей народнага дойлідства і побыту.
Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам, перапад якога над алтарнай часткай завершаны макаўкай. Бакавыя фасады прарэзаны адзінарнымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Перад храмам адасоблена пастаўлена двух'ярусная чатырохгранная званіца.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Вялец (Глыбоцкі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Перамешчаныя будынкі і збудаванні Беларусі