Леанід Сяргеевіч Анцімонаў (, в. Куляшы, цяпер Сенненскі раён, Віцебская вобласць — , г. ) — беларускі графік, жывапісец і педагог.
Біяграфія Скончыў у 1952 годзе Рыжскае мастацка-рамеснае вучылішча № 17, у 1955 годзе Рыжскае вучылішча прыкладнога мастацтва, у 1963 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Удзельнік мастацкіх выставак з 1964 г.
З 1964 года выкладчык графікі, жывапісу, малюнка, кампазіцыі на мастацка-графічным факультэце ВДПІ (пазней Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава), у 1987—2005 гадах дацэнт.
Прайшоў стажыроўкі на факультэце графікі ў Акадэміі мастацтваў Латвійскай ССР у прафесараў П. Упіціса і А. Апені (1970), на кафедры графікі ў БДТМІ ў прафесара В. Шаранговіча (1985—1986).
У 1991—1993 гадах прафесар вышэйшай педагагічнай школы ў г. Зялёна Гура (Польшча).
Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года. Жыў у г. Віцебску.
Творчасць Працаваў у розных графічных тэхніках (афорце, літаграфіі, ксілаграфіі, манатыпіі і г. д.), акварэлі, алейным жывапісе. Творчая эксперыментальная праца спрыяла адкрыццю ўласных спосабаў гравюры на кардоне, фанеры і дрэвавалакністай пліце, калажнага спосабу гравюры на кардоне і фларатыпіі, розных спосабаў манатыпіі, акватыпіі, гратажа. Аўтар шэрагу навучальных дапаможнікаў: па графіцы, манатыпіі, гравюры на кардоне (дзве часткі), фларатыпіі.
Сярод асноўных твораў: «Акно» (1974), «Кветкі палявыя» (1975), «Нацюрморт. Самавары» (1975), «Эдэльвейс» (1977), «Кветка папараці» (1978), «Мефістофель» (1978), «Дрэва жыцця» (1980), «Абуджэнне» (1982), «Хваля» (1984), «Рэквіем» (1984), трыпціх «Зямля, месяц, сонца» (1985-86), «Ахвярапрынашэнне» (1991), «Гарачае лета ў лесе» (1995), «Партрэт П. Пікасо» (1999), «Рыфы» (2001), «Паток» (2009), «Горы» (2009), «Канец ХХ стагоддзя. Рэквіем» (2009), «Журавіны» (2009); цыклы работ «Успаміны пра вайну» (1976), «Балада пра Чылі» (1976), «На купальскую ноч» (1978), «Твары і маскі» (1979), «Пунсовая кветачка» (1981), «Джаз» (1981), «Грузія» (1982), «Катастрофа» (1988-91), «Людзі і птушкі» (1991), «Рэпрэсіі» (1993-95), «Міраж» (1995), «Жыццё джунгляў» (1997-98), «Поры года» (2003), «Дыханне вясны» (2008—2009), «Прысвячаецца А. Пушкіну» (2009).
Творы знаходзяцца ў Віцебскім абласным мастацкім музеі.
Творам мастака ўласцівыя філасофская трактоўка вобраза, паэтычная ўзнёсласць, полістылізм, выкарыстанне складаных тэхнічных прыёмаў, асацыятыўнасць колеру, эксперыментальны характар мастацкай мовы.
Узнагароды Узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай асветы» (1984).
Літаратура Цыбульский, М. Л. Антимонов Леонид Сергеевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 19.
Спасылкі
Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі