Уладзімір Аляксеевіч Шчарбако́ў (нар. , в. Шчарбачы, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларускі вучоны ў галіне раслінаводства. Кандыдат біялагічных навук (1969). Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992-2002).
Біяграфія Нарадзіўся 5 студзеня 1939 года ў в. Шчарбачы Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў у 1962 годзе Беларускі тэхналагічны інстытут. З 1968 года ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі. З 1972 года — вучоны сакратар Заходняга аддзялення, з 1991 года — Беларускага аддзялення УАСГНІЛ; у 1992—1997 гадах — галоўны вучоны сакратар Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, у 2001—2002 гадах — начальнік аддзела аграноміі НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па фізіялогіі і біяхіміі росту і развіцця раслін, вырошчванні асноўных сельскагаспадарчых культур і інш.
Творы Кукуруза. 2 изд. Мн., 1999 (у сааўт.); Рапс. Мн., 1999 (у сааўт.); Зерновые культуры. 2 изд. Мн., 2000 (у сааўт.); Экологическое состояние почв Беларуси (разам з І. М. Багдзевічам, М. І. Смяянам) // Междунар. агр. журн. 2000. № 5.
Літаратура
Катэгорыя:Раслінаводы Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты біялагічных навук Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Акадэміі аграрных навук Беларусі Катэгорыя:Постаці Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі