Лізавета Васілеўна Тру́шнікава (, в. Курычанка, , Курганская вобласць, Расія) — беларускі вучоны ў галіне гінекалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1976), прафесар (1979).
Біяграфія Скончыла ў 1943 годзе 2-і Маскоўскі медыцынскі інстытут. У Вялікую Айчынную вайну ў хірургічным шпіталі. З 1962 года ў БелНДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (загадчык аддзела), у 1971—1992 гадах у Медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Навуковыя працы па клініцы, дыягностыцы, лячэнні дабраякасных і злаякасных пухлін геніталій.
Творы О лечении рецидивов рака шейки матки после сочетанной лучевой терапии // Вопр. онкологии. 1966. Т. 12, № 1; Вопросы прогноза при рецидивах рака шейки матки в зависимости от локализации и методов лечения // Прогноз злокачественных опухолей. Л.. 1968; Причины рецидивов и неудач после сочетанной лучевой терапии рака шейки матки // Актуальные проблемы онкологии и медицинской радиологии. Мн., 1970. Т. 2.
Літаратура — С. 541.
Спасылкі Трушникова Елизавета Васильевна // Сайт БелМАПА Трушникова, Елизавета Васильевна (доктор медицинских наук; род. 1920) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Гінеколагі Беларусі Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Выпускнікі РНДМУ імя М. І. Пірагова Катэгорыя:Супрацоўнікі РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі